Перайсці да зместу

Аляксей Іванавіч Райко

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксей Іванавіч Райко
дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь[d]
з 2024

Нараджэнне 6 лютага 1987(1987-02-06) (37 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы

Аляксей Іванавіч Райко (нар. 6 лютага 1987, в. Узногі, Баранавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) — беларускі чыгуначнік, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.

Нарадзіўся 6 лютага 1987 года ў вёсцы Узногі Баранавіцкага раёна Брэсцкай вобласці[1].

Скончыў Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт па спецыяльнасцях «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт (у прамысловасці)» і «Правазнаўства»; Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Эканоміка і кіраванне на прадпрыемствах вытворчасці»; Баранавіцкі дзяржаўны ўніверсітэт па спецыяльнасці «Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных сістэм»[1].

Працаваў манцёрам пуці ў Баранавіцкай дыстанцыі пуці, бухгалтарам Баранавіцкай дыстанцыі ахоўных лесанасаджэнняў, інжынерам, вядучым інжынерам інфармацыйнага вылічальнага цэнтра, начальнікам аддзела арганізацыйнага забеспячэння, намеснікам начальніка Баранавіцкага аддзялення Беларускай чыгункі[1].

Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].

У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Баранавіцкай-Заходняй акругі № 5. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[1].

Узнагароджаны ганаровымі граматамі начальніка УП «Баранавіцкае аддзяленне Беларускай чыгункі», Начальніка Беларускай чыгункі[1].

Выхоўвае сына[1].