Аляксандр Якаўлевіч Быхоўскі
Аляксандр Якаўлевіч Быхоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 мая 1888 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 1978 (90 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Марыям Аляксандраўна Быхоўская[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Уплыў на | Hieorhij Niski[d] |
Аляксандр Якаўлевіч Быхоўскі (1888, Магілёў — 1978, Масква) — жывапісец, графік, мастак тэатра і кіно, педагог.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў Магілёве. З 1901 года вучыўся жывапісу ў іканапісца Гарбунова. У 1910—1912 гадах вучыўся ў Школе Таварыства заахвочвання мастацтваў у Пецярбургу пад кіраўніцтвам Мікалая Рэрыха. З 1913 года ўдзельнічаў у выстаўках.
У 1919 годзе быў загадчыкам плакатнай майстэрні ў Гомелі, выкладаў у ізастудыі імя М. А. Урубеля. З 1922 года ў Маскве. Удзельнічаў у выстаўках ОБІС, «Таварыства мастакоў маскоўскай школы», «Сусветная графіка» (Лейпцыг, 1927). У 1920-х гадах стварыў цыкл «Палітычны плакат». У 1929—1931 гадах выкладаў на тэатральным аддзяленні курсаў прыкладнога мастацтва імя Н. К. Крупскай.
У 1942—1945 гадах афармляў спектаклі ў Омскім лялечным тэатры. З канца 1940-х гадоў працаваў як скульптар. У 1951 годзе ўступіў у МАССМ. Памёр у Маскве 19 ліпеня 1978 года[1].
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Выготский Л. С. А. Быховский. Графика. — Казань: Современная Россия, 1926. — 22, [2] с.: фронт., ил.
- Азизян И. А. Александр Быховский: ступени творчества-бытия. — М.: Галарт, Дом еврейской книги, 2007. — 288 с.:илл. — ISBN 978-5-269-01055-7
- Ментюкова (Иванова) O. K. Философия творчества художника и поэта А. Я. Быховского (1888—1978) Архівавана 3 студзеня 2017. // Актуальные проблемы теории и истории искусства: сб. науч. статей. Вып. 5. / Под ред. С. В. Мальцевой, Е. Ю. Станюкович-Денисовой, А. В. Захаровой. — СПб.: НП-Принт, 2015. — С. 733—744. — ISSN 2312—2129
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- https://plakat.unid.by/avtory/byhouski-aya(недаступная спасылка)