Аляксандр Юдзіцкі
Аляксандр Юдзіцкі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Стэфан Русецкі | ||||||
Пераемнік | Ян Павел Юдзіцкі | ||||||
|
|||||||
Смерць | 1677 | ||||||
Род | Юдзіцкія | ||||||
Бацька | Канстанцін Юдзіцкі | ||||||
Маці | Цэцылія Ясенская | ||||||
Жонка | Ганна Феліцыяна Венжык-Рудская | ||||||
Дзеці | Ежы Канстанцін, Мікалай, Ян Павел |
Аляксандр Юдзіцкі (? — 1677) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, каралеўскі дваранін, рэчыцкі войскі, ясвонскі староста з 1664, кашталян менскі з 1672 года.
З роду Юдзіцкіх герба ўласнага «Радван зменены», сын рэчыцкага стольніка Канстанціна і Цэцыліі Ясенскай, дачкі пісара літоўскага Мікалая і Марыны Сапегі.
Набыў у Масальскага ясвонскае староства, якое потым перадаў сыну Ежы Канстанціну. Падпісаў ад віленскага і менскага ваяводстваў элекцыю караля Яна Казіміра. Быў палкоўнікам каралеўскіх войскаў і рэгіментарам у Жамойці. У 1655 годзе вызначыўся ў баявых дзеяннях супраць шведаў у Жамойці. На чале харугвы ўдзельнічаў у вайне з Маскоўскай дзяржавай 1654-1667. Ахвяраваў значныя грошы на набор салдатаў дзеля шведскай і маскоўскай войнаў, якія сойм 1677 года даручыў яму вярнуць.
Валодаў землямі ў Ашмянскім, Рэчыцкім і Слонімскім паветах.
Быў жанаты з Ганнай Феліцыянай Венжык-Рудскай і меў з ёй трох сыноў: рэчыцкага падстолія і ясвонскага старосту Ежы Канстанціна, луцкага каноніка Мікалая і Яна Паўла.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Красноў М. Юдзіцкія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 770. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Boniecki A. Herbarz polski, T. 1-17, dodatek – Warszawa 1899-1913.
- Uruski S. Rodzina. Herbarz szlachty polskiej, T. 1-15 – Warszawa 1904-1938.