Перайсці да зместу

Аляксандр Сцяфанавіч Шашэнька

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Сцяфанавіч Шашэнька
Дата нараджэння 2 ліпеня 1937(1937-07-02)
Месца нараджэння
Дата смерці 2008
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера ветэрынарная медыцына
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
Узнагароды

Аляксандр Сцяфанавіч Шашэ́нька (2 ліпеня 19372008)[1] — вучоны ў галіне ветэрынарнай медыцыны, доктар ветэрынарных навук (1990), прафесар (2002).

А. С. Шашэнька нарадзіўся ў вёсцы Стары Дзедзін (у сучасным Клімавіцкім раёне Магілёўскай вобласці Беларусі). У 1962 годзе скончыў Віцебскі ветэрынарны інстытут. У 1962—1964 гг. галоўны ветэрынарны ўрач Клімавіцкай дзяржплемстанцыі, у 1964—1968 гг. выкладаў у Клімавіцкім зоаветэрынарным тэхнікуме[1]. У 1968—1995 гг. А. С. Шашэнька ў Беларускім НДІ эксперыментальнай ветэрынарыі імя С. М. Вышалескага — старэйшы ветэрынарны ўрач, старэйшы навуковы супрацоўнік, галоўны навуковы супрацоўнік, загадчык лабараторыяй хвароб рыб і пушных звяроў[1]. У 1970 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю, у 1990 годзе доктарскую. З 1995 года ў Віцебскай акадэміі ветэрынарнай медыцыны.

Навуковая і выкладчыцкая дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

А. С Шашэнька належаць навуковыя працы па дыягностыцы шаленства дзікіх і свойскіх жывёл, распрацоўцы бівалентнай вакцыны супраць шаленства і чумы драпежных жывёл. Займаўся вывучэннем прычын захворвання белавежскіх зуброў некратычным баланапластытам і метадаў яго прафілактыкі і лячэння. Падрыхтаваў 4 кандыдаты навук. Апублікаваў больш за 100 навуковых прац, 4 навукова-метадычных дапаможнікі, курс лекцый па ветэрынарна-санітарнай экспертызе з асновамі тэхналогіі і стандартызацыі прадуктаў жывёлагадоўлі[1].

Зноскі