Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч
Аляксандр Вайтовіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Папярэднік | Павел Шыпук | ||||||
Пераемнік | Генадзь Навіцкі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леанід Сушчэня | ||||||
Пераемнік | Віктар Іпацьеў (в.а.) | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
5 студзеня 1938 (86 гадоў) |
||||||
Дзеці | сын | ||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч (нар. 5 студзеня 1938, в. Рачкевічы, Капыльскі раён, Мінская вобласць) — беларускі навуковец, грамадскі і палітычны дзеяч. Доктар фізіка-матэматычных навук (1979), прафесар (1985), член-карэспандэнт (1986), акадэмік (1996) НАН Беларусі, сапраўдны член Еўрапейскай акадэміі навук, мастацтваў і славеснасці (1995). Прэзідэнт Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі у 1997—2000 гг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт (1960). З 1960 г. працаваў у Інстытуце фізікі АН БССР, з 1980 г. — загадчык лабараторыі, у 1984—1988 гг. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце гэтага інстытута. У 1992—1993 гг. — намеснік дырэктара па навуковай рабоце, у 1993—1997 гг. — дырэктар Інстытута малекулярнай і атамнай фізікі НАН Беларусі, адначасова ў 1992—2007 гг. — загадчык лабараторыі гэтага інстытута. З мая 1997 г. па снежань 2000 прэзідэнт НАН Беларусі, са снежня 2000 па ліпень 2003 — Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. У 1998—2003 гг. — старшыня падкамітэта па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі, у 1997—2003 гг. — галоўны рэдактар часопіса «Даклады Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». З 2007 — загадчык лабараторыі Інстытута фізікі імя Б. І. Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Працы па лазернай фізіцы і оптыцы, дынаміцы нелінейных сістэм, фізіцы нанапамерных структур. Прапанаваў і развіў метад селекцыі частот лазераў, заснаваны на адрозненні параметраў насычэння асяроддзяў. Выявіў якасна новыя палярызацыйныя з’явы ў газавых лазерах ў магнітным полі. Устанавіў ролю працэсаў вымушанага камбінацыйнага рэзананснага рассейвання ў актыўным асяроддзі ў фарміраванні характарыстык лазера ў магнітным полі. Прапанаваў і развіў рэзанансныя фазава-палярызацыйныя метады квантавай электронікі і лазернай спектраскапіі, паказаў эфектыўнасць гэтых метадаў для селекцыі частот ў рознага тыпу лазерах і для павышэння адчувальнасці ўнутрырэзанатарнай лазернай спектраскапіі. Стварыў палярызацыйную дынаміку нелінейных сістэм і паказаў, у прыватнасці, што час фарміравання палярызацыі генераванага выпраменьвання з’яўляецца характэрнай канстантай лазера, якая ў пэўных выпадках істотным чынам уплывае на дынаміку. Вызначыў і вывучыў у лазерах з’явы спантанага парушэння палярызацыйнай (люстраной) сіметрыі аж да атрымання поўнай кіральнай чысціні. Знайшоў новыя актыўныя асяроддзі на аснове крышталяў з прымеснымі і ўласнымі радыяцыйнымі цэнтрамі афарбоўкі. Прапанаваў плёнкавыя структуры з прасторава арганізаванай сеткай нанамерных крышталяў і вывучыў іх ўласцівасці.
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь 1996 за цыкл работ «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйна лазернай спектраскапіі». Прэмія НАН Беларусі і Сібірскага аддзялення РАН імя акадэміка В. А. Капцюга 1999 за цыкл работ «Лазерная спектраскапія высокага дазволу і яе фундаментальныя прыкладанні».
Аўтар каля 250 навуковых прац, у тым ліку 2 манаграфій, даведніка, 25 вынаходніцтваў.
Асноўныя працы
[правіць | правіць зыходнік]- Магнитооптика газовых лазеров. — Мн.: Наука и техника, 1984.
- Лазеры с анизотропными резонаторами. — Мн.: Наука и техника, 1988 (разам з В. М. Сяверыкавым).
- Наука и общество на рубеже тысячелетий. — Мн.: Право и экономика, 2001.
Палітычная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь (19.12.2000 — 28.07.2003 г.), Старшыня Міжпарламенцкай Асамблеі ЕўрАзЭС (2001—2002), намеснік Старшыні Міжпарламенцкай Асамблеі СНД (2001—2002), удзельнік прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 2006 года, лідар Міжнароднага грамадскага руху «Супрацоўніцтва і прагрэс» (з студзеня 2007 года), старшыня рэспубліканскага грамадскага аб’яднання (РГА) «Прававая ініцыятыва» (з лютага 2007 года).
Публікацыі
[правіць | правіць зыходнік]- Ці патрэбен Беларусі спадарожнік Зямлі? Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- У палітыцы не павінна быць, як на могілках Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Выснова аб законнасці ўказу прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 431 «Аб прызначэнні рэспубліканскага рэферэндума» Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Навука як дзяржаўны прыярытэт Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Аб выніках назірання за выбарамі ў палату прадстаўнікоў нацыянальнага збору Рэспублікі Беларусь Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- «Не дапусціць ужывання зброі». Зварот акадэміка Аляксандра Вайтовіча да беларускага народа Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Дзяржаўная навуковая палітыка: Рэаліі і далягляды Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Беларусь сёння: Палітычны і эканамічны аспекты, погляд у будучыню Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Спыніць рэпрэсіі. Спыніць дыктатуру. (Доказы наяўнасці дыктатуры ў Беларусі) Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Зварот Акадэміка А. Вайтовіча да беларускіх выбаршчыкаў (стэнаграма відэазвароту) Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Заява Генеральнаму пракурору Рэспублікі Беларусь (выклад фактаў парушэння выбарчага заканадаўства падчас выбараў) Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Неабходна адзінства ўсіх выступоўцаў за змены ў краіне Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Адкрыты ліст акадэміка А. Вайтовіча, Сідорскаму Сяргею Сяргеевічу, Прэм’ер-міністру Рэспублікі Беларусь Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- Зварот акадэміка А. Вайтовіча да беларускага народа і заклік да кансалідацыі ў пабудове вольнай Беларусі Архівавана 27 верасня 2007. (руск.)
- «Навуковая супольнасць выразна адлучала…» і адлучае. Адкрыты ліст акадэміка А. П. Вайтовіча, акадэміку А. Н. Рубінаву Архівавана 23 кастрычніка 2008. (руск.)
Узнагароды і прэміі
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны» (1981), Францыска Скарыны (1998), медалём. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь у галіне навукі і тэхнікі (1996, у аўтарскім калектыве) — за цыкл прац «З’явы анізатрапіі ў лазерах і прынцыпы палярызацыйнай лазернай спектраскапіі».
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Асабістая старонка
- Асабісты блог
- Біяграфія на Slounik.org
- Прэзідэнты НАНБ з 1928 года — ВАЙТОВІЧ Аляксандр Паўлавіч
- Аляксандр Паўлавіч Вайтовіч Архівавана 13 верасня 2022. у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Біябібліаграфічны паказальнік у рэпазіторыі Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 5 студзеня
- Нарадзіліся ў 1938 годзе
- Нарадзіліся ў Капыльскім раёне
- Выпускнікі фізічнага факультэта БДУ
- Дактары фізіка-матэматычных навук
- Супрацоўнікі ІФ НАНБ
- Лаўрэаты Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна Францыска Скарыны
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Асобы
- Старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь
- Палітыкі Беларусі
- Фізікі Беларусі
- Акадэмікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Прэзідэнты Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Падпісанты звароту беларускіх навукоўцаў супраць гвалту