Аляксандр Мікалай Гараін
Аляксандр Мікалай Гараін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Жамойская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Павел Францішак Сапега | ||||||
Пераемнік | Юзаф Міхал Карп | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Смаленская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Ян Згерскі | ||||||
Пераемнік | Людвік Караль Агінскі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Diocese of Tiberias[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Віленскае біскупства | ||||||
|
|||||||
Дзейнасць | каталіцкі святар, каталіцкі біскуп | ||||||
Нараджэнне |
30 сакавіка 1651 |
||||||
Смерць |
7 снежня 1735 (84 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Гараіны[d] | ||||||
Бацька | Ян Гараін[d] | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Мікала́й Гара́ін (30 сакавіка 1651, Лыскава — 7 снежня 1735) — рымска-каталіцкі дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, біскуп смаленскі (1711—1716) і жамойцкі (з 1716).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіў з шляхецкага роду Гараінаў герба «Шранява». Меў брата Фларыяна Казіміра, падчашага ваўкавыскага, у якога было тры сыны: Міхал, войскі віленскі; Аляксандр Казімір, біскуп жамоцкі і Ян Антоні Гараін, берасцейскі ваявода.
Святар з 9 красавіка 1678. Быў кусташам і афіцыялам віленскім, пробашчам геранёнскім. 15 верасня 1704 прызначаны біскупам-суфраганам беларускім Віленскай дыяцэзіі і тытулярным біскупам Тыберыі. З 23 снежня 1711 біскуп смаленскі, з 7 снежня 1716 жамойцкі.
У 1722 годзе яго племеннік Аляксандр Казімір Гараін, з’яўляючыся дзедзічам маёнтка Чарнаручча і сяла у ім Альковічы, на свае сродкі пабудаваў там драўляны касцёл Нараджэння Найсвяцейшай Дзевы Марыі[1][2].
Пасля смерці ў 1733 караля Аўгуста II уступіў у канфлікт з камандаваннем расійскіх войскаў у Жамойці і выехаў у Прусію, Жамойцкай дыяцэзіяй кіраваў праз свайго пляменніка Аляксандра Казіміра Гараіна.
Аўтар твора «Кніга святога Юзафа пра розныя брацтвы» (Вільня, 1734).
Памёр у Шылгалу ў Прусіі, пахаваны ў Ворнях.
Зноскі
- ↑ Аляксей Яроменка.. Альковіцкі касцёл(недаступная спасылка). Турызм. Вілейка.org (1 лютага 2011). Архівавана з першакрыніцы 4 сакавіка 2016. Праверана 9 лістапада 2014.
- ↑ НГАБ ф. 319. воп.1. спр.95
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Пазднякоў В. Гараін Аляксандр Мікалай // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 161. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Біскупы жамойцкія
- Біскупы смаленскія
- Смаленская дыяцэзія
- Тытулярныя біскупы
- Нарадзіліся 30 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1651 годзе
- Нарадзіліся ў Новагародскім ваяводстве
- Памерлі 7 снежня
- Памерлі ў 1735 годзе
- Памерлі ў Каралеўстве Прусія
- Пахаваныя ў Літве
- Гараіны
- Асобы
- Сенатары Рэчы Паспалітай
- Суфраганы віленскія
- Нарадзіліся ў Пружанскім раёне
- Пахаваныя ў Варнеі