Аляксандр Мікалаевіч Стома
Аляксандр Мікалаевіч Стома | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
8 чэрвеня 1965 (59 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Чалавек года Віцебшчыны[d] (2016) |
Аляксандр Мікалаевіч Стома (нар. 8 чэрвеня 1965, г. Дзісна, Мёрскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі ўрач, дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь з 2024 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 8 чэрвеня 1965 года ў г. Дзісне Мёрскага раёна Віцебскай вобласці[1].
Скончыў Віцебскі дзяржаўны медыцынскі інстытут па спецыяльнасці «Лячэбная справа»; прайшоў перападрыхтоўку ў Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнага навучання, урач-арганізатар аховы здароўя[1].
Працаваў урачом-отарыналарынголагам у МСЧ ВА «Бабруйскшына»; урачом-отарыналарынголагам паліклінікі № 1 г. Наваполацка; урачом-ардынатарам лор-аддзялення Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; урачом-отарыналарынголагам паліклінікі № 2 ААТ «Нафтан»; намеснікам галоўнага ўрача па амбулаторна-паліклінічнай рабоце Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы; галоўным урачом Полацкай цэнтральнай гарадской бальніцы[1].
Выбіраўся дэпутатам Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га і 28-га скліканняў, дэпутатам Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання[1].
Член Беларускай партыі «Белая Русь»[1].
У 2024 годзе стаў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь VIII склікання ад Полацкай сельскай акругі № 28. Член Пастаяннай камісіі па бюджэце і фінансах[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь»[1].
Удастоены звання «Чалавек года Віцебшчыны — 2016»[1].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх дзяцей.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў
- Нарадзіліся 8 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1965 годзе
- Нарадзіліся ў Дзісне
- Члены партыі «Белая Русь»
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Беларускай медыцынскай акадэміі паслядыпломнай адукацыі
- Выдатнікі аховы здароўя Беларусі
- Уладальнікі ганаровага звання «Чалавек года Віцебшчыны»
- Асобы
- Дэпутаты Палаты Прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 8-га склікання
- Дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэпутаты Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Дэпутаты Наваполацкага гарадскога Савета дэпутатаў 27-га склікання
- Медыкі Беларусі