Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў
Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў | |
---|---|
Дата нараджэння | 18 мая 1948 (76 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар |
|
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Аляксандр Аляксеевіч Ганчароў (18 мая 1948, г. Ламаносаў, Ленінградская вобласць) — беларускі архітэктар.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў у 1971 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. З 1971 года ў Інстытуце «Белпрампраект» (галоўны архітэктар праектаў)[1]. З 1989 г. па цяперашні час узначальвае персанальную творчую майстэрню. Выкладаў на архітэктурным факультэце БДПА[2].
Член Саюза архітэктараў БССР з 1975 года[2]. Член КПСС з 1979 года. Пражывае ў г. Мінску[3].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя работы: будынкі Мінскага завода халадзільнікаў (1972)[1], завода аптычнага шкла ў Лідзе (1984)[2], комплекс Інстытута будаўніцтва і архітэктуры Дзяржбуда Беларусі (1982), будынкі Мінскага навукова-вытворчага аб’яднання «Цэнтр» (1986, усе ў сааўт.) у Мінску; БелАЗ (1976, у сааўтарстве) і канструктарска-даследчая база БелАЗа ў Жодзіне (1976), маторны завод у г. Стоўбцы (будаваўся з 1990, у сааўтарстве)[1], вытворча-складская база ТДА «Віталюр» на аўтамагістралі Мінск — нацыянальны аэрапорт «Мінск» (2003), прыгранічны грузавы тэрмінал «Казловічы-2» у г. Брэсце (2006); навучальна-трэніровачная база фрыстайлу са спартыўна-аздараўленчым комплексам у г. Мінску[2].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны дыпломам СА СССР за дыпломную працу «Падшыпнікавы завод у г. Маладзечна» (1971); дыпломам і заахвочвальнай прэміяй на аглядзе творчых дасягненняў савецкай архітэктуры 1973—1977 гг. (Масква, 1978); медалём «За працоўную доблесць» (1977); граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР (1980); дыпломамі на рэспубліканскіх аглядах лепшых твораў года (1978, 1982, 1991); дыпломамі нацыянальных фестываляў архітэктуры (1999, 2003)[2].
Зноскі
- ↑ а б в Ганчароў Аляксандр Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- ↑ а б в г д Гончаров Александр Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- ↑ Гончаров Александр Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Ганчароў Аляксандр Аляксеевіч // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.
- Гончаров Александр Алексеевич // Кто есть Кто в Республике Беларусь. Архитекторы Беларуси. / Редакционный совет: И. В. Чекалов (пред.) и др. — Минск: Энциклопедикс, 2014. — 140 с. — ISBN 978-985-7090-29-7. (руск.)
- Гончаров Александр Алексеевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 18 мая
- Нарадзіліся ў 1948 годзе
- Нарадзіліся ў Ламаносаве
- Выпускнікі БНТУ
- Супрацоўнікі Белпрампраекта
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя
- Архітэктары Мінска
- Архітэктары Жодзіна