Перайсці да зместу

Аляксандр Аляксандравіч Бальшуноў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аляксандр Аляксандравіч Бальшуноў
Агульная інфармацыя
Пол мужчынскі пол
Спецыялізацыя лыжныя гонкі
Нарадзіўся 31 снежня 1996(1996-12-31) (27 гадоў)
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Аляксандравіч Бальшуноў (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Большуно́в; нар. 31 снежня 1996, Падывоцце, Бранская вобласць) — расійскі лыжнік, алімпійскі чэмпіён 2022 года ў скіятлоне, чэмпіён свету 2021 года ў скіятлоне, двухразовы ўладальнік Вялікага крыштальнага глобуса (2019/20, 2020/21), двухразовы пераможца лыжнай шматдзённай гонкі Тур дэ Скі (2019/2020 і 2021). Двухразовы пераможца і сярэбраны прызёр чэмпіянатаў свету па бегу на ролікавых лыжах. Заслужаны майстар спорту Расіі (2018). Універсал, паспяхова выступае як у спрынтарскіх, так і ў дыстанцыйных гонках.

Аляксандр Бальшуноў з’яўляецца першым і пакуль адзіным расійскім лыжнікам, які стаў чэмпіёнам агульнага заліку Кубка свету (апошні раз савецкія спартсмены выйгравалі гэты прэстыжны трафей у 1991 годзе, калі перамогу атрымаў Уладзімір Смірноў). Акрамя таго, Бальшуноў — рэкардсмен зборнай Расіі па колькасці асабістых перамог (28) і прызавых месцаў (59) на этапах Кубка свету па лыжных гонках.

Аляксандр Бальшуноў з’яўляецца ваеннаслужачым войскаў нацыянальнай гвардыі Расійскай Федэрацыі, займае пасаду інструктара спартыўнай каманды пры ўпраўленні Уральскай акругі войскаў нацыянальнай гвардыі, мае воінскае званне «лейтэнант».