Перайсці да зместу

Альфонс Фарсья дэ Піль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альфонс Фарсья дэ Піль
фр.: Alphonse de Fortia de Piles
Нараджэнне 18 жніўня 1758(1758-08-18)[1][2]
Смерць 18 лютага 1826(1826-02-18)[3] (67 гадоў)
Род Q3078483?
Узнагароды
Order of Saint Louis

Альфонс Фарсья́ дэ Піль (фр.: Alphonse de Fortia de Piles; 1758, г. Марсель, Францыя — 1826) — французскі пісьменнік, кампазітар.

Граф. Служыў афіцэрам у каралеўскай арміі, быў губернатарам Марселя. У час рэвалюцыі і якабінскага тэрору эмігрыраваў, падарожнічаў па Германіі, Даніі, Швецыі, Расіі і Польшчы. У 1794 вярнуўся ў Францыю і выдаў разам з П. М. Буажэленам дэ Кердзю  (фр.) ў Парыжы 5 тамоў апісання свайго падарожжа па Еўропе (1796). Вядомы як аўтар брашур палітычнага зместу, літаратурных і музычных твораў, некалькіх опер.

У час праезду з Расіі ў Польшчу (1792, разам з П. М. Буажэленам дэ Кердзю) ехаў праз Беларусь, са Смаленска праз Оршу, Талачын, Крупкі, Барысаў, Смалявічы, Мінск, Гродна. Талачын здаўся яму «вялікай вёскай, якую называюць горадам»; дарога ад Смаленска да Талачына добрая, абсаджаная дрэвамі, далей — дрэнная. У Гродне адзначыў добры гасціны двор і дамы нямецкіх купцоў, якія атрымлівалі па Нёмане розныя замежныя тавары і прадавалі іх тут.

1. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

2. Alphonse Fortia de Piles // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.

3. Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.

• Грыцкевіч В., Мальдзіс А. Шляхі вялі праз Беларусь. — Мн., 1980.