Перайсці да зместу

Альгерд Адамавіч Малішэўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Альгерд Адамавіч Малішэўскі
Дата нараджэння 8 верасня 1922(1922-09-08)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 лістапада 1989(1989-11-22) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, партрэт і тэматычная карціна[d]
Вучоба
Вядомыя працы «Гады вайны», «Салдаты – сыны Радзімы», «Хатынь», «Маці», «Пратэст супраць вайны», «Металургі», «Сяброўкі», «Брыгада», «Партрэт студэнта»
Уплыў Пётр Котаў[d]
Уплыў на Анатоль Бараноўскі, Адам Глобус[1], Георгій Скрыпнічэнка[2].
Партыя
Член у
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларускай ССР

Альгерд Адамавіч Малішэўскі (8 верасня 1922, Бабруйск22 лістапада 1989, Мінск) — беларускі мастак-жывапісец, педагог. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1977)[3].

З'яўляўся ўдзельнікам Вялікай Айчыннай вайны. У 1952 годзе скончыў факультэт жывапісу Харкаўскага дзяржаўнага мастацкага інстытута. Удзельнічаў у мастацкіх выстаўках з 1956 года. Стаў сябрам Саюза мастакоў БССР у 1965 годзе. Выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы (1953—1981).

Сын — Сяргей Малішэўскі (1956—2020) — таксама вядомы беларускі мастак.

Пісаў карціны ва ўсіх жанрах станковага жывапісу.

У лютым 1988 года прымаў удзел у мастацкай выставе аб'яднання «Няміга-17» у Мінску, у «Палацы мастацтваў». Яго твор з гэтай выставы — «Партрэт Арлена Кашкурэвіча» (1968, палатно, алей 120 х 90 см) — зараз знаходзіцца ў калекцыі Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь[4].

Зноскі

  • Сяліцкая Н. Л. Альгерд Малішэўскі. — Мн.: «Беларусь», 2017. — 94 с. — (Славутыя мастакі Беларусі). — 500 экз. — ISBN 978-985-01-1245-3.