Алор (архіпелаг)
Выгляд
Алор | |
---|---|
індан. Alor | |
Характарыстыкі | |
Колькасць астравоў | 10 |
Найбуйнейшы востраў | Алор |
Агульная плошча | 2 928,88 км² |
Насельніцтва | 211 872 чал. (2020) |
Шчыльнасць насельніцтва | 72,34 чал./км² |
Размяшчэнне | |
8°19′49″ пд. ш. 124°33′19″ у. д.HGЯO | |
Архіпелаг | Малыя Зондскія астравы |
Акваторыя | Ціхі акіян |
Краіна | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алор (індан.: Alor) — архіпелаг з 2 буйных і некалькіх малых астравоў у складзе Малых Зондскіх астравоў (Інданезія). Агульная плошча — 2928,88 км². Насельніцтва (2020 г.) — 211 872 чалавекі.
Большасць астравоў маюць вулканічнае паходжанне. Найбуйнейшы востраў Алор займае плошчу 2124,93 км², знакаміты 2 неактыўнымі вулканамі вышынёй 1 839 м і 1 423 м .
Карэнныя насельнікі размаўляюць на папуаскіх мовах. Таксама распаўсюджаны мясцовы дыялект малайскай мовы.
Аснова эканомікі — сельская гаспадарка. На востраве Алор паступова развіваецца турызм.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Alor Archipelago даведнік на сайце Wikivoyage