Алехандра Таледа
Алехандра Таледа | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
ісп.: Alejandro Celestino Toledo Manrique | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Valentín Paniagua[d] | ||||||
Пераемнік | Алан Гарсія | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
28 сакавіка 1946[1][2][…] (78 гадоў) |
||||||
Жонка | Eliane Karp[d] | ||||||
Веравызнанне | каталіцтва | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктарская ступень[d] | ||||||
Дзейнасць | палітыка[3] | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алехандра Таледа (ісп.: Alejandro Toledo; нар. 28 сакавіка 1946[1][2][…], Cabana[d], Рэгіён Анкаш[1]) — перуанскі палітык, эканаміст, Прэзідэнт Перу (2001 —2006).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сялянскай сям’і народа кечуа, у горадзе Кабана. Акрамя яго ў сям’і было яшчэ 15 дзяцей. Рос Таледа на поўначы Перу ў горадзе Чымбоце, яго бацька працаваў там мулярам, а маці гандлявала рыбай, а ён працаваў у юнацтве чысцільшчыкам абутку.
Сярэднюю адукацыю атрымаў у дзяржаўнай школе Сан-Педра, ва ўзросце 16 гадоў з дапамогай Корпуса свету паступіў ва ўніверсітэт Сан-Францыска на адзін год. Дзякуючы стыпендыі за гульню ў футбол за ўніверсітэцкую каманду і працы на газавай станцыі змог аплачваць навучанне і атрымаць ступень бакалаўра эканомікі (1970). Пазней паступіў у Стэнфардскі ўніверсітэт, дзе атрымаў ступень магістра эканомікі чалавечых рэсурсаў (1971) і магістра эканомікі (1972).
Да абрання прэзідэнтам працаваў кансультантам у розных міжнародных арганізацыях, такіх як ААН, Сусветны банк, Міжамерыканскі банк развіцця, Міжнародная арганізацыя працы і Арганізацыя эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця.
Пасля навучання і працы за мяжой вярнуўся ў Перу і стаў прафесарам эканомікі ў Ціхаакіянскім універсітэце, выкладаў у розных бізнес-школах. З 1991 па 1994 год ён удзельнічаў у даследаваннях міжнароднага развіцця Гарвардскага інстытута міжнароднага развіцця, таксама ён выкладаў у Японіі ва Універсітэце Васэда. У 1993 годзе атрымаў ступень доктара эканомікі ў Стэнфардскім універсітэце.
Асноўныя публікацыі падчас яго выкладчыцкай дзейнасці аб эканоміцы, аднак апошняя яго праца ісп. Las Cartas sobre la Mesa (Карты на стол) датычыць яго палітычнай кар’еры, якая прывяла яго да прэзідэнцтва і стварэння партыі «Магчымае Перу».
Прэзідэнт Перу з 28 ліпеня 2001 года па 28 ліпеня 2006 года.
Стаў фігурантам крымінальнай справы аб карупцыі ў 2017 годзе. На той час ён ужо пасяліўся ў ЗША. Арыштаваны ў 2019 годзе, з 2020 года знаходзіўся пад хатнім арыштам. 23 красавіка 2023 года адбылася яго экстрадыцыя ў Перу. 21 кастрычніка 2024 года прысуджаны да 20 гадоў і шасці месяцаў турэмнага зняволення.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б в г http://www.britannica.com/EBchecked/topic/760126/Alejandro-Toledo
- ↑ а б Alejandro Toledo // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- Прэзідэнты Перу
- Нарадзіліся 28 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1946 годзе
- Нарадзіліся ў Перу
- Выпускнікі Універсітэта Сан-Францыска
- Выпускнікі Стэнфарда
- Выкладчыкі Стэнфарда
- Кавалеры Вялікай Зоркі Пашаны за Заслугі перад Аўстрыйскай Рэспублікай
- Кавалеры ордэна Караля Таміслава
- Кавалеры Вялікага крыжа ордэна святога Карла
- Кавалеры ордэна Ізабелы Каталічкі з ланцугом
- Кавалеры Вялікага Крыжа ордэна Заслуг перад Рэспублікай Польшча
- Кавалеры Вялікага крыжа чылійскага ордэна Заслуг
- Асобы