Перайсці да зместу

Алах

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Прыклад напісання слова «Алах» арабскай каліграфіяй

Алах (араб. الله‎‎  [ʔalˤːɑːh]) — арабскае слова, якое азначае Бога. У ісламе слова Алах традыцыйна выкарыстоўваецца ў любой мове, што азначае як уласна Бога, так і адно з яго імёнаў.

Паводле веры мусульман, Алах — стваральнік і кіраўнік усяго існага. Акрамя яго ніхто не валодае гэтымі якасцямі. Існаванне Алаха з’яўляецца неабходным для сусвету, а яго адсутнасць немагчымае. У Алаха няма роўных, і ў гэтым выяўляецца Яго абсалютнае адзінства.

Алах — імя ўласнае, яно адпавядае сапраўднаму Богу, Творцу і Госпаду ўсяго існага, ўладальніку ўсіх выдатных імёнаў і якасцяў, Цэламу, Адзінаму. Алах вечны і не мае пачатку і канца. Спасціжэнне Яго чалавечым розумам немагчыма. Аднак некаторыя Яго атрыбутыўныя якасці паддаюцца прыблізнаму апісанню катэгорыямі чалавечага паняццевага апарата, г.зн., напрыклад, магчыма казаць пра Яго існаванне або дасканаласць.