Акіта — цэнтральны горад Японіі, адміністрацыйны цэнтр аднайменнай прэфектуры. Плошча — 905,67 км², насельніцтва — 318 926 чалавек (1 жніўня 2014), шчыльнасць насельніцтва — 352,14 чал./км². Знаходзіцца ў заходняй частцы прэфектуры, з’яўляецца адным з найбуйнейшых населеных пунктаў рэгіёна Тахоку. Горад узнік на аснове прызамкавага паселішча кіраўнікоў княства Кубота і порта Цутыдзакі, прызначанага для купецкіх караблёў Японскага мора. У цэнтры горада размешчаны гандлёва-камерцыйныя раёны, на поўначы — порт і цеплавая электрастанцыя, а на поўдні — аэрапорт.