Акцябрскі заказнік
Акцябрскі | |
---|---|
альтэрн.: Рудабельскі заказьнік | |
Катэгорыя МСАП — IV (Тэрыторыя кіравання відамі ці месцапражываннямі) |
|
Размяшчэнне | Беларусь, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць |
Плошча | 4070 га |
Дата заснавання | 2003 |
Акця́брскі — біялагічны заказнік рэспубліканскага значэння ў Акцябрскім раёне Гомельскай вобласці. Заснаваны ў 2003 для захавання ў натуральным стане каштоўных лясных фармацый. Плошча заказніка складае 4070 га. Ландшафты нізінныя алювіяльна-тэрасаваныя. Глебы дзярнова-падзолістыя, тарфяна-балотныя. Расліннасць пераважна лясная: чорнаальховыя лясы (50,8 %), хваёвыя (29 %), ёсць дубровы, ясеннікі, грабнякі. Шмат спелых і перастойных лясоў (32 %), узрост асобных дрэў да 200 гадоў.
У флоры 507 відаў вышэйшых сасудзістых раслін, у т.л. рэдкія віды: купальнік горны, пылкагалоўнік чырвоны, зубніца клубняносная, дзераза-баранец, фіялка багнавая і інш. У фаўне млекакормячых 43 віды, птушак — 130, рыб — 32, рэптылій — 5, амфібій — 8; у Чырвоную кнігу занесены 13 відаў: малая паганка, чорны бусел, вялікі бугай, вялікі і малы падворлікі, каршачок, журавель шэры, зімародак звычайны, соня арэшнікавая і інш.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Акцябрскі // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).