Перайсці да зместу

Акт аб дэмакратыі ў Беларусі (2004)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Закон Акт аб дэмакратыі ў Беларусі — федэральны закон Злучаных Штатаў Амерыкі, які дазваляе дапамогу палітычным партыям, няўрадавым арганізацыям і незалежным сродкам масавай інфармацыі (СМІ), якія працуюць у сферы развіцця дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі.

Закон, які быў прадстаўлены дэпутатам ад штата Нью-Джэрсі Крысам Смітам[1], быў прыняты Палатай прадстаўнікоў ЗША 4 кастрычніка 2004 года, Сенатам — 6 кастрычніка. Прэзідэнт ЗША Дж. Буш падпісаў закон 20 кастрычніка 2004 года[2]. Ён заявіў, што ЗША «будуць супрацоўнічаць з нашымі саюзнікамі і партнёрамі, каб дапамагчы тым, хто імкнецца вярнуць Беларусь на належнае месца сярод еўраатлантычнай супольнасці дэмакратычных краін»[3].

Закон выказвае меркаванне Кангрэса пра тое, што беларускія ўлады не павінны атрымліваць розныя тыпы негуманітарнай фінансавай дапамогі з боку ЗША. Ён таксама заклікае прэзідэнта ЗША паведамляць Кангрэсу аб продажы зброі Беларуссю дзяржаўным спонсарам тэрарызму, а таксама аб асабістай маёмасці і актывах высокапастаўленых беларускіх чыноўнікаў.

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка назваў «Акт» найлепшым падарункам для беларускіх уладаў. Выступаючы 6 кастрычніка на нарадзе па сацыяльных пытаннях, ён заявіў, што прыняцце Кангрэсам ЗША гэтага дакумента дадасць уладзе на рэферэндуме 17 кастрычніка «мінімум 10 працэнтаў у якасці плюсу»[4].

Зноскі

  1. Belarus Democracy and Human Rights Act Passes US Congress Committee (англ.)(недаступная спасылка). Belarus Digest (19 красавіка 2011). Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2021. Праверана 26 студзеня 2021.
  2. H.R.854 - Belarus Democracy Act of 2004 (англ.). Congress.gov. Праверана 26 студзеня 2021.
  3. Statement on the Belarus Democracy Act of 2004 (англ.) (20 кастрычніка 2004). Праверана 26 студзеня 2021.
  4. Сенат США принял "Акт о демократии в Беларуси" (руск.)(недаступная спасылка). TUT.by (8 кастрычніка 2004). Архівавана з першакрыніцы 31 студзеня 2021. Праверана 26 студзеня 2021.