Аксініт
Выгляд
Аксініт | |
---|---|
Формула | (Ca,Fe,Mn)3Al2BO3Si4O12OH або Ca2(Fe,Mn)Al2BSi4O15(OH) |
Сінгонія | трохклінная |
Колер | жоўты, карычневы, буры, фіялетавы, зялёны |
Колер рысы | белы |
Бляск | шкляны |
Празрыстасць | празрысты да паўпразрыстага |
Цвёрдасць | 6,5—7 |
Спайнасць | дасканалая |
Шчыльнасць | 3,27—3,29 г/см³ |
Аксіні́т[1] — рэдкі мінерал, складаны борасілікат класа крэмнезёма. Назву атрымаў ад стар.-грэч.: ἀξίνη — «сякера» за вострую клінаватую форму галоўкі крышталя. Мінерал адкрыў Рэнэ Жуст Гаюі ў 1797 годзе.
Утварае крышталі, друзы, масы фіялетавага, жоўтага, карычневага і іншых колераў. Бляск шкляны. Празрысты да паўпразрыстага. Цвёрдасць 6,5—7. Шчыльнасць 3,2—3,3 г/см³. Трапляецца ў кантактных метасаматычных пародах, гідратэрмальных жылах, спадарожнічае рудам металаў.
Другасны каштоўны камень[1].
Зноскі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б БелЭн 1996.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аксіні́т // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 206. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Аксини́т // Т. 1. А — Ангоб. — М. : Советская энциклопедия, 1969. — С. 34. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Аксинит // Геологический словарь. В 2-х тт. Т. 1: А—Л / Под. ред. А. Н. Криштофовича. Отв. ред. Т. В. Спижарский. — М.: Государственное научно-техническое издательство по геологии и охране недр, 1955. — С. 23. — 25 000 экз. (руск.)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аксініт