Акрон
Выгляд
Акрон (ад грэч. akros — «крайні, самы аддалены, высокі») — падраздзяленне найвышэйшага рангу агульнай геахраналагічнай шкалы, якое аб'ядноваўе эоны. Стратыграфічны эквівалент — акратэма.
Тэрмін прапанаваны савецкім геолагам У. В. Менерам (1977). Вылучаюць 3 акроны: архейскі, пратэразойскі (кожны працягласцю да 2 млрд. гадоў) і 3-і, найбольш позні, які адпавядае фанеразою, але пакуль не атрымаў назвы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кручак С. А. Акрон // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн — С. 331.