Азяранскі сельсавет (Жыткавіцкі раён)
Азяранскі сельсавет | |
---|---|
Краіна | Беларусь |
Уваходзіць у | Жыткавіцкі раён |
Уключае | 13 населеных пунктаў |
Адміністрацыйны цэнтр | Азяраны |
Дата ўтварэння | 20 жніўня 1924 |
Насельніцтва (2019) | 1 268 |
Плошча |
|
Часавы пояс | UTC 03:00 |
Код аўтам. нумароў | 3 |
Афіцыйны сайт (руск.) |
Азяра́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Жыткавіцкага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2009 года вёска) Азяраны.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Тураўскага раёна Мазырскай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Тураўскім раёне БССР. З 21 чэрвеня 1935 года ў Тураўскім раёне Мазырскай акругі, з 20 лютага 1938 года — Палескай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Гомельскай вобласці. Пасля скасавання Тураўскага раёна 17 красавіка 1962 года ўвайшоў у склад Жыткавіцкага раёна[1]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Азяранскага сельсавета 8 населеных пунктаў[2]. 14 мая 2014 года да сельсавета далучана тэрыторыя Тураўскага пасялковага савета з размешчанай там вёскай Крэмнае[3]. 27 снежня 2022 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Перароўскага сельсавета (4 населеныя пункты: вёскі Перароў, Перароўскі Млынок, Хлупін і Хлупінская Буда)[4].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]На 1 студзеня 1933 — 11 населеных пунктаў, 90 гаспадарак, 517 жыхароў.
Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (9 населеных пунктаў) — 1969 чалавек[5], з іх 97,1 % — беларусы, 1,9 % — рускія, 0,6 % — украінцы[6]; паводле перапісу 2019 года (9 населеных пунктаў) — 1268 чалавек[7].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Белорусской ССР от 17 апреля 1962 г. Об упразднении некоторых районов БССР Архівавана 21 сакавіка 2019.
- ↑ Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 84. — 248 с. — 10 000 экз.
- ↑ Решение Гомельского областного совета депутатов от 14 мая 2014 г. № 13 О некоторых вопросах административно-территориального устройства Житковичского района Гомельской области(недаступная спасылка)
- ↑ Решение Гомельского областного Совета депутатов от 27 декабря 2022 г. № 423 Об изменениях в административно-территориальном устройстве Житковичского района Гомельской области
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
- ↑ Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
- Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.
- «Памяць»: Гіст.-дакум. хроніка Жыткавіц. р-на / П15 Рэд.-укл. В. Р. Феранц. — Мн.: Ураджай, 1994. — 767 с., [8] л. іл. ISBN 5-7860-0614-X.