Перайсці да зместу

Аздзелінскі сельсавет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аздзелінскі сельсавет
Краіна  Беларусь
Уваходзіць у Гомельскі раён
Уключае 13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтр Аздзеліна
Дата ўтварэння 8 снежня 1926
Насельніцтва (2019) 1 046
Часавы пояс UTC 03:00
Код аўтам. нумароў 3
Афіцыйны сайт

Аздзе́лінскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2011 года вёска) Аздзеліна.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Уваравіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Аздзелін. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаванага Рагоўскага сельсавета. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ва Уваравіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Гомельскай вобласці. З 17 красавіка 1962 года ў складзе Гомельскага раёна. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Аздзелінскага сельсавета 16 населеных пунктаў[1]. 2 чэрвеня 1976 года скасаваны пасёлак Курыцкі[2], 7 чэрвеня 1979 года — пасёлак Чырвоная Гара[3]. 5 сакавіка 1981 года цэнтр сельсавета перайменаваны ў Аздзеліна.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1161 чалавек[4], з іх 92,5 % — беларусы, 5,0 % — рускія, 0,9 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1046 чалавек[6].

Зноскі

  1. Белорусская ССР. Административно-территориальное деление. На 1 января 1974 года. (руск.). — Выданне 5-е. — Мн.: Беларусь, 1974. — С. 79. — 248 с. — 10 000 экз.
  2. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў працоўных ад 2 чэрвеня 1976 г. // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1976, № 23 (1505).
  3. Рашэнне выканкома Гомельскага абласнога Савета народных дэпутатаў ад 7 чэрвеня 1979 г. // Збор законаў Беларускай ССР, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1979, № 27 (1617).
  4. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2009 года
  5. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года
  6. Колькасць насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці Беларусі паводле перапісу 2019 года
  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.