Перайсці да зместу

Адмаўленне Халакоста

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адмаўленне Халакоста (рэвізіянізм Халакосту) — сцвярджэнні, згодна з якімі Халакоста не існавала ў тым выглядзе, у якім яго апісвае агульнапрынятая гістарыяграфія[1][2][3]. У сваёй тэорыі змовы адмоўцы Халакоста вылучаюць тэзісы аб масавых падробках, маштабных фальсіфікацыях і ўтойванні фактаў на карысць яўрэяў[4][5][6][7]. Пры гэтым у асноўным аспрэчваюцца наступныя палажэнні[3][8][9]:

  • масавая гібель яўрэяў была вынікам мэтанакіраванай палітыкі афіцыйных уладаў Трэцяга рэйха;
  • для масавага знішчэння яўрэяў былі створаны і выкарыстоўваліся газавыя камеры і лагеры знішчэння;
  • колькасць ахвяр сярод яўрэйскага насельніцтва на тэрыторыях, падкантрольных нацыянал-сацыялістам і іх саюзнікам, дасягае ад 5 да 6 мільёнаў чалавек.

Таксама адмоўцы часта сцвярджаюць, што вышэйназваная інфармацыя была свядома сфальсіфікаваная сіяністамі для вымагальніцтва грошай у Германіі і яе саюзнікаў, а таксама для апраўдання стварэння Дзяржавы Ізраіль[3][8][9][10].

Большасць прафесійных гісторыкаў характарызуе адмаўленне Халакоста як антынавуковую і прапагандысцкую дзейнасць[11][12]. Яны адзначаюць, што адмоўцы ігнаруюць навуковыя метады даследаванняў, а таксама часта вызнаюць антысеміцкія і неанацысцкія погляды[2][8][9][13][14].

Генеральная Асамблея ААН без галасавання ў Рэзалюцыі № 60/7 ад 21 лістапада 2005 года адхіляе любое поўнае або частковае адмаўленне Халакоста як гістарычнай падзеі[15]. А 26 студзеня 2007 года напярэдадні Міжнароднага дня памяці ахвяр Халакоста Генеральная Асамблея ААН прыняла Рэзалюцыю № 61/255 «Адмаўленне Халакоста», якая асуджае адмаўленне Халакоста як гістарычнага факта [16]. У шэрагу краін публічнае адмаўленне Халакоста з'яўляецца супрацьзаконным[17].

Зноскі

  1. Отрицание Катастрофы(недаступная спасылка). Энциклопедия Катастрофы, избранные статьи. Яд ва-Шем. Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2016. Праверана 10 мая 2012.
  2. а б Yves Ternon.. La problématique du négationnisme (фр.)(недаступная спасылка). imprescriptible.fr (28 лістапада 2003). Архівавана з першакрыніцы 20 мая 2016. Праверана 2011-6-2.
  3. а б в Граф Ю. Миф о холокосте. Правда о судьбе евреев во второй мировой войне / Олег Платонов. — М.: Русский Вестник, 1996. — 128 с. 
  4. Introduction: Denial as Anti-Semitism (англ.)(недаступная спасылка). Holocaust Denial: An Online Guide to Exposing and Combating Anti-Semitic Propaganda. Northwest Coalition Against Malicious Harassment, Anti-Defamation League (28 лістапада 1995). — «While appearing on the surface as a rather arcane pseudo-scholarly challenge to the well-established record of Nazi genocide during the Second World War, Holocaust denial serves as a powerful conspiracy theory uniting otherwise disparate fringe groups…»  Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2013. Праверана 9 студзеня 2011.
  5. Antisemitism and Racism Country Reports: United States (англ.)(недаступная спасылка). Stephen Roth Institute (28 лістапада 2000). — «Since its inception…the Institute for Historical Review (IHR), a California-based Holocaust denial organization founded by Willis Carto of Liberty Lobby, has promoted the antisemitic conspiracy theory that Jews fabricated tales of their own genocide to manipulate the sympathies of the non-Jewish world»  Архівавана з першакрыніцы 26 верасня 2013. Праверана 11 студзеня 2011.
  6. Amarnath Amarasingam. 
  7. Andrew E. Mathis.. Holocaust Denial, a Definition (англ.)(недаступная спасылка). The Holocaust History Project (2 ліпеня 2004). — «Before discussing how Holocaust denial constitutes a conspiracy theory, and how the theory is distinctly American, it is important to understand what is meant by the term Holocaust denial»  Архівавана з першакрыніцы 13 красавіка 2016. Праверана 12 студзеня 2011.
  8. а б в Липштадт Д. и др.. Отрицание Холокоста. «Суд над отрицанием Холокоста»: Использование истории против искажения фактов. Университет Эмори. Праверана 7 студзеня 2011.
  9. а б в Vest R.. Holocaust Denial: Past, Present, and Future (англ.)(недаступная спасылка). J495 - Proseminar for History Majors (AKA: Senior Seminar). Indiana University Southeast (28 лістапада 2001). Архівавана з першакрыніцы 18 мая 2015. Праверана 7 студзеня 2011.
  10. Отрицание катастрофы европейского еврейства и связь сионизма с нацизмом в академических исследованиях Абу Мазена.. MEMRI (14 июля 2002). Архівавана з першакрыніцы 19 жніўня 2011. Праверана 2011-6-17.
  11. Циммерман Д. Часть 3: Идеология. Глава 8. Дэвид Ирвинг и Теодор Кауфман // Отрицание Холокоста = Holocaust denial: demographics, testimonies, and ideologies. — University Press of America, 2005. — 318 с.
  12. Мамедов А. Еще раз о шести миллионах // Лехаим : журнал. — Октябрь 2008. — Вып. 10 (198).
  13. «History is the attempt to describe events of the past and move from description to analysis, in accordance with certain agreed rules of evidence, of analysis of language, and of logic».
  14. Полян П. М. Отрицание и геополитика Холокоста // А. Р. Кох, П. М. Полян. Отрицание отрицания, или Битва под Аушвицем : Сборник. — М.: Три квадрата, 2008. — С.22-23. 
  15. Резолюция Генеральной Ассамблеи ООН «Память о Холокосте»(недаступная спасылка). ООН (21 ноября 2005). Архівавана з першакрыніцы 1 красавіка 2016. Праверана 12 студзеня 2011.
  16. Резолюция Генеральной Ассамблеи ООН № 61/255(недаступная спасылка). ООН (26 января 2007). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2016. Праверана 12 студзеня 2011.
  17. Капинус О. С., Додонов В. Н. Ответственность за разжигание расовой, национальной и религиозной вражды, а также за другие «преступления ненависти» по уголовному праву зарубежных стран Архівавана 12 жніўня 2022. // Законы России: опыт, анализ, практика : журнал. — М.: Издательский дом «Буквовед», 2007. — Вып.8. — С. 76-85.