Адкрыты чэмпіянат Кітая па снукеры 2009
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 | |
Сезон | 2008/2009 |
---|---|
Тэрміны | 30 сакавіка — 5 красавіка 2009 |
Арэна | Спартыўная зала Пекінскага універсітэта |
Горад | Пекін |
Краіна | Кітай |
Арганізацыя | WPBSA |
Спонсар | Банк Пекіна |
Фармат | Рэйтынгавы турнір |
Агульны прызавы фонд | £271,000 |
Прызавыя пераможцы | £52,000 |
Мінулы чэмпіён | Стывен Магуайр |
Фінал | |
Пераможца | Пітэр Эбдан |
Фіналіст | Джон Хігінс |
Лік | 10:8 |
Статыстыка турніру | |
Колькасць удзельнікаў | 40 |
Колькасць матчаў | 38 |
Найвышэйшая серыя | 140 (Джон Хігінс, Рыкі Уолдэн) (кваліфікацыя: 142 (Сцюарт Пэтмэн)) |
←2008 ● Адкрыты чэмпіянат Кітая ● 2010→ | |
Снукерны сезон 2008/2009 | |
←Адкрыты чэмпіянат Уэльса | Чэмпіянат свету→ |
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 (англ.: China Open 2009, таксама вядомы як Bank of Beijing China Open 2009 — ад назвы спонсара) — прафесійны рэйтынгавы турнір па снукеры, які праходзіў з 30 сакавіка па 5 красавіка 2009 года ў спартыўнай зале Пекінскага універсітэта, у Пекіне, Кітай. Турнір стаў дзесятым розыгрышам адкрытага чэмпіянату Кітая, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. Прызавы фонд чэмпіянату склаў £271,000, з якіх £52,000 атрымаў пераможца.
Пераможцам турніру стаў Пітэр Эбдан, які перайграў на сваім шляху да тытула кітайскага аматара Тана Цзюня (5:2), Дэйва Харальда (5:3), Стывена Хендры ў чвэрцьфінале (5:1), Сцюарта Пэтмана ў паўфінальным матчы (6:1) і Джона Хігінса ў напружаным фінальным паядынку з лікам 10:8. Такім чынам, 38-гадовы англічанін выйграў свой 12-ы прафесійны і восьмы рэйтынгавы тытул у кар'еры, а таксама першы турнір амаль за два з паловай гады (пасля перамогі на чэмпіянаце Вялікабрытаніі ў 2006 годзе).
Турнір
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 стаў дзясятым розыгрышам турніру, які быў заснаваны ў 1997 годзе пад назвай China International і з 1999 года стаў рэйтынгавым спаборніцтвам. З 2005 года чэмпіянат штогод праходзіць у Пекіне, а з 2006 года — у спартыўнай зале студэнтаў Пекінскага універсітэта ў раёне Хайцзянь.
Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 праходзіў пад эгідай сусветнай асацыяцыі прафесійнага більярда і снукера (англ.: World Professional Billiards and Snooker Association) і ўваходзіў у каляндар мэйн-тура, а таксама з'яўляўся сёмым рэйтынгавым турнірам снукернага сезона 2008/2009.
Прызавыя грошы
[правіць | правіць зыходнік]Прызавы фонд турніру павысіўся ў параўнанні з мінулым годам на £21,000 і склаў £271,000. Прызавыя пераможцы павысіліся на £4,000, склаўшы £52,000.
Дасягненне | Прызавыя |
---|---|
Пераможца | £52,000
|
Фіналіст | £25,000
|
Паўфіналісты | £9,000
|
Чвэрцьфіналісты | £5,775
|
1/8 фіналу | £5,000
|
1/16 фіналу | £3,450
|
1/24 фіналу | £2,050
|
1/32 фіналу | £1,400
|
Найвышэйшы брэйк у асноўнай стадыі | £2,000
|
Найвышэйшы брэйк у кваліфікацыі | £500
|
Агульны прызавы фонд | £271,000
|
Максімальны брэйк у асноўнай стадыі | £20,000
|
Максімальны брэйк у кваліфікацыі | £1,000
|
Рэйтынгавыя ачкі
[правіць | правіць зыходнік]Адкрыты чэмпіянат Кітая 2009 меў такое ж размеркаванне рэйтынгавых ачкоў, як і на іншых турнірах у сезоне, акрамя трох найбуйнейшых (Гран-пры, чэмпіянат Вялікабрытаніі і чэмпіянат свету). Пераможца турніру атрымаў 5000 рэйтынгавых ачкоў. Пры гэтым за перамогі на Гран-пры, чэмпіянаце Вялікабрытаніі і чэмпіянаце свету снукерысты атрымлівалі 6250, 7500 і 10000 адпаведна.
Дасягненне | Ачкі | Ачкі (СГ)[ра 1] |
---|---|---|
Пераможца | 5000
|
|
Фіналіст | 4000
|
|
Паўфіналісты | 3200
|
|
Чвэрцьфіналісты | 2500
|
|
1/8 фіналу | 1900
|
|
1/16 фіналу | 1400
|
700
|
1/24 фіналу (квал.) | 1150
|
575
|
1/32 фіналу (квал.) | 900
|
450
|
1/40 фіналу (квал.) | 650
|
325
|
1/48 фіналу (квал.) | 400
|
200
|
- ↑ Ачкі, якія зарабляюць гульцы ў выпадку паражэння ў першым жа матчы на чэмпіянаце.
Уайлдкард раўнд
[правіць | правіць зыходнік]Сем кітайскіх аматараў атрымалі ўалдкард ад арганізатараў турніру: Тан Цзюнь, Цаа Кайшэн, Цаа Юйпэн, Юй Дэлу, Цаа Сіньлун, Цянь Пэнфэй і Сяа Гадун. Яны гулялі ў папярэднім раўндзе за права выступаць у першым крузе асноўнага турніру супраць семярых выпадковых гульцоў, якія прайшлі кваліфікацыйны раўнд: Джада Трампа, Рыкі Уолдэна, Сцюарта Пэтмана, Рода Лоўлера, Джона Пэрата, Дэвіда Грэя і Майкла Холта.
Першы гулец | Лік | Другі гулец |
---|---|---|
Джад Трамп | 3:5 | Тан Цзюнь |
Рыкі Уолдэн | 5:0 | Цаа Кайшэн |
Сцюарт Пэтман | 5:2 | Цаа Юйпэн |
Род Лоўлер | 3:5 | Юй Дэлу |
Джон Пэрат | А:П | Цаа Сіньлун |
Дэвід Грэй | 1:5 | Цянь Пэнфэй |
Майкл Холт | 3:5 | Сяа Гадун |
Асноўная сетка
[правіць | правіць зыходнік]Фінал
[правіць | правіць зыходнік]Фінал: да 10 перамог. Рэферы: Мікаэла Таб. Спартыўная зала студэнтаў Пекінскага універсітэта, Пекін, Кітай, 5 красавіка 2009. | ||
Пітэр Эбдан (9) Англія |
10:8 | Джон Хігінс (5) Шатландыя |
Статыстыка ігракоў
| ||
Асабістыя сустрэчы
| ||
Дзённая сесія: 4:87 (60), 84:1 (84), 109:15 (108), 15:78, 65:5, 68:57, 10:64, 72:56 (54 Эбдан, 56 Хігінс), 0:140 (140) Вячэрняя сесія: 114:16 (52, 57), 13:105 (62), 46:68, 55:25, 32:75 (51), 67:43, 53:63 (52 Эбдан), 64:3, 86:8 (71) | ||
108 | Найвышэйшая серыя | 140 |
1 | Соценныя серыі | 1 |
7 | Серыі 50 | 5 |