Агапантус[1] (Agapánthus) — род шматгадовых травяністых раслін сямейства Агапантавыя. Назва паходзіць ад грэч. αγαπη — «каханне» і ανθος — «кветка». Віды роду паходзяць з поўдня Афрыкі ад Капскай вобласці да Лімпопа. У Беларусі вырошчваецца як дэкаратыўная.
Агапантусы — шматгадовыя травяністыя расліны з мясістымі карэнішчамі. Лісце шчыльнае, рамянепадобнай формы, утвараюць прыкаранёвую разетку.
Падчас цвіцення агапантус выпускае доўгі кветканос, які можа дасягаць у вышыню 1 м. Кветкі гэтай расліны сабраны ў буйныя парасонападобныя суквецці, афарбаваныя ў белы, блакітны або сіне-ліловы колер.
Зноскі
↑Слоўнік іншамоўных слоў : у 2 т. / А. М. Булыка. — Мінск : БелЭн, 1999. — Т. 1 : А—Л. — 1999. — С. . — 736 с. — ISBN 985-11-0152-4., С.22