Абасіды
Абасіды (араб. العبّاسيّون) — дынастыя арабскіх халіфаў, заснаваная Абасам, дзядзькам прарока ісламу склад Мухамеда, які належаў у мекканскага роду хашым (хашыміты). Дынастыя Абасідаў панавала ў Багдадскім халіфаце з 750 года, пасля звяржэння дынастыі Амеядаў, да мангольскага нашэсця 1258 года.
Кіраванне халіфаў Абасідаў у Багдадзе было перыядам найбольшага росквіту сярэднявечнай мусульманскай культуры. У масавай свядомасці мусульман перыяд Абасідаў з'яўляецца сімвалам былой моцы і мусульманскага адзінства.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першымі кіраўнікамі мусульманскага свету пасля арабскіх заваяванняў была дынастыя Амеядаў. Праз сто гадоў пасля ўсталявання Амеядскага халіфата, у мусульманскім свеце адбылося паўстанне, якое ўзначалілі Абасіды. Абасіды, у адрозненне ад Амеядаў былі прадстаўнікамі таго ж клана, што і Магамет, і выводзілі свой радавод ад малодшага дзядзькі прарока, чым абгрунтоўвалі свае прэтэнзіі на валадаранне. Пачатковым цэнтрам паўстання быў горад Мерв у Вялікім Харасане (цяпер Туркменістан). Паўстанцаў падтрымаў арабскі экспедыцыйны корпус у Мерве, а таксама неарабскія мусульмане, якіх называлі мавалі, і якія лічыліся людзьмi другога гатунку пры Амеядах.
Дзякуючы паўстанню Абу Мусліма і пры падтрымцы іранскага роду Бармакідаў ва ўсходніх абласцях Халіфата, Абасіды 749 годзе захапілі Паўднёвы Ірак, а затым і ўладу ў Халіфаце, абвясціўшы сябе халіфамі. Сталіца Халіфата была перанесена з горада Дамаск (Сірыя) спачатку ў Анбар, затым 762 года ў Багдад (Ірак) .
Абасіды спрыялі ўмацаванню феадальных адносін і развіццю ўнутранага і знешняга гандлю, рамёстваў. Частку сваёй улады халіфы дэлегавалі візірам, павялічыўся таксама аўтарытэт мясцовых эміраў. Узрасла таксама роля неарабскіх мусульман у халіфаце. Абасіды значнай меры абапіраліся на персідскую бюракратыю. Пік найбольшага росквіту халіфата прыйшоўся на кіраванне Гарун аль-Рашыда (кіраваў 813—833) і Эль-Мамуна.
Самым знакамітым валадаром з дынастыі Абасідаў быў пяты халіф Гарун ар-Рашыд. З 791 па 806 год ён вёў працяглую вайну з Візантыйскай імперыяй і атрымаў у ёй перамогу. Некаторыя часткі імперыі спрабавалі здабыць незалежнасць, і Гарун ар-Рашыд здушыў гэтыя спробы. Нягледзячы на войны, ён знаходзіў час на падтрымку асветы і мастацтва, якое зведала ўплыў персідскага, грэчаскага, арабскага і індыйскага стыляў. Багдад стаў сусветным цэнтрам астраноміі, матэматыкі, геаграфіі, медыцыны, правазнаўства і філасофіі. Жыццё багдадскага халіфскага палаца апяваецца ў цыкле «Тысяча і адна ноч».
У перыяд «залатога веку» ў Багдадзе быў заснаваны Дом Мудрасці, які ставіў сваёй мэтай сабраць і перавесці на арабскую мову ўсе веды свету. Дзякуючы Дому Мудрасці арабы сабралі значную колькасць навуковых твораў антычнасці.
Пазней дынастыя страціла ранейшую ўладу, і халіфы былі толькі рэлігійнымі лідарамі мусульман, фактычную ўладу здзяйснялі везіры (міністры). Узмацненне феадальнага прыгнёту выклікала шматлікія народныя паўстання супраць Абасідаў. У выніку гэтага дынастыя Абасідаў у 9 стагоддзі была саслаблена. Канчаткова яна была знішчана мангольскім нашэсцем 1258 года. Багдад быў спалены арміяй мангольскага палкаводца Хулагу-хана, а халіфат перастаў існаваць.
У 1261 годзе егіпецкі султан Бейбарс для надання сваёй уладзе рэлігійнага аўтарытэту запрасіў у Каір аднаго з выжылых Абасідаў, абвясціўшы яго халіфам, але ў Егіпце Абасіды ўжо не мелі рэальнай улады. Пасля заваявання Егіпта туркамі 1517 годзе асманскі султан Селім I перавёз у Стамбул апошняга халіфа Мутавакіла, які, паводле легенды, нібыта перадаў асманскім султанам свае правы на Халіфат.
Халіфы
[правіць | правіць зыходнік]Халіфы Абасідскай дынастыі і гады іх кіравання:
- Абу-ль-Абас ас-Сафах 750—754
- Мансур 754—775
- Махдзі 775—785
- Хадзі 785—785
- Гарун-ар-Рашыд 786—809
- Амін 809—813
- Мамун 813—833
- Мутасім 833—842
- Васік 842—847
- Мутавакіль 847—861
- Мунтасір 861—862
- Мустаін 862—866
- Мутаз 866—869
- Мухтадзі 869—870
- Мутамід 870—892
- Мутадзід 892—902
- Муктафі 902—908
- Муктадзір 908—932
- Кахір 932—934
- Радзі 934—940
- Мутакі 940—944
- Мустакфі 944—946
- Муці 946—974
- Таі 974—991
- Кадзір 991—1031
- Каім 1031—1075
- Муктадзі 1075—1094
- Мустазхір 1094—1118
- Мустаршыд 1118—1135
- Рашыд 1135—1136
- Муктафі 1136—1160
- Мустанджыд 1160—1170
- Мустадзі 1170—1180
- Насір 1180—1225
- Захір 1225—1226
- Мустансір 1226—1242
- Мустасім 1242—1258
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Українська радянська енциклопедія. В 12-ти томах / За ред. М. Бажана. — 2-ге вид. — К.: Гол. редакція УРЕ, 1974—1985.
- Ислам. Словарь атеиста. Москва, 1988, стор. 23. ISBN 5-250-00125-4 (руск.)
- История стран Азии и Африки в средние века, М., 1968, ч. 2, гл. 8. (руск.)
- Бартольд В. В., Сочинения, т. 6, М., 1966, с. 15-78. (руск.)
- Бартольд В. В., Халиф и султан, «Мир ислама», 1912, т. 1. (руск.)
- Беляев Е. А., Арабы, ислам и арабский халифат, М., 1965. (руск.)
- Крымский А., История арабов и арабской литературы., ч. 2, М., 1911. (руск.)
- Заходер Б. Н., История восточного средневековья (Халифат и Ближний Восток), M., 1944. (руск.)
- Лэн-Пуль С., Мусульманские династии, пер. с англ., СПБ, 1899. (руск.)
- Медников Н. A., Палестина от завоевания ее арабами до крестовых походов., (т. 1-4), СПБ, 1897—1903. (руск.)
- Мюллер А., История ислама, пер. с нем., т. 2-3, СПБ, 1895—1896. (руск.)
- Якубовский А. Ю., Ирак на грани VIII—IX веков в кн.: Труды Первой сессии арабистов 14-17 июня 1935 г., М.-Л., 1937. (руск.)
- Якубовский А. Ю., Об испольных арендах в Ираке в VIII в., «СВ», 1947, No 4. (руск.)
- Hitti P. K., History of the Arabs, 8 ed., L., 1964. (англ.)
- Abbāsides, Encyclopedie de L'lslam, 2 ed., t. I, P.—Leiden, 1960. (ням.)
- Annales quos scripsit Abu Djafar Mohammed ibn Djarir at-Tabari Cum aliis éd. M. J. de Goeje, ser. 1-3, Lugd. Bat., 1879—1898. (фр.)
- The eclipse of the Abbasid caliphate. Original caronicles of the fourth Islamic century. Ed., transl. and elucidated by H. P. Amedroz and D. S. Margoliouth, v. 1-7, Oxf., 1920—1921. (англ.)
- Abou Yousof Ya'koub, Le livre de l'impôt foncier, trad. par E. Fagnan, P., 1921. (фр.)
- Taxation in Islam. Ed., transi. and provided with intr. and not. by A. Ben Shemesh, n. 1 — Yahya Ben Adam's Kitab al Kharaj, Leiden, 1958. (англ.)
- Weil G., Geschichte der Chalifen, Bd 1-5, Mannheim, 1846—1862. (ням.)
- Muir W., The Caliphate, its rise, decline and fall, Edinb. 1924. (англ.)
- Arnold T. W., The Caliphate, Oxf., 1924. (англ.)
- Le Strange G., Baghdad during the Abbasid caliphate, L., 1900. (англ.)
- Kremer A. von, Kulturgeschichte des Orients unter den Chalifen, Bd 1-2, W., 1875-77. (ням.)