Ісоль
Ісоль | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 сакавіка 1972[1][2][…] (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | пісьменніца, спявачка, ілюстратарка, дзіцячая пісьменніца, мастачка, мастак коміксаў |
Узнагароды | |
Сайт | isol-isol.com.ar (ісп.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ісоль, сапр. Марысоль Місента (ісп.: Isol, Marisol Misenta; 1972, Буэнас-Айрэс) — аргенцінская мастачка і пісьменніца, аўтар і ілюстратар дзіцячай кнігі.
Сваю першую кнігу «Сабачае жыццё» Марысоль Місента апублікавала пад псеўданімам Ісоль у 1997 годзе. У 2000—05 штотыдзень у нядзельным дадатку да газеты «Clarín» друкаваліся гісторыі ў малюнках, у якіх Ісоль пераказвала вядомыя казкі і дзіцячыя кніжкі. Мастачка таксама супрацоўнічала з іншымі газетамі і часопісамі. Шчыры, іранічны стыль Ісоль хутка прынёс ёй вядомасць у Аргенціне і за мяжой, яе кнігі выходзяць у Мексіцы, Іспаніі, ЗША, Францыі, Паўднёвай Карэі, Швейцарыі. У наступныя гады мастачка прысвяціла сябе дзіцячым кнігам у малюнках, час ад часу публікуе таксама графічныя працы і коміксы.[5]
У 2013 годзе Ісоль атрымала прэмію імя Астрыд Ліндгрэн.
Зноскі
- ↑ Isol // Lambiek Comiclopedia — Lambiek, 1999. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://web.archive.org/web/20170323074355/http://jeugdliteratuur.org/auteurs/isol
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #132956926 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 22 снежня 2014.
- ↑ LIBRIS — Каралеўская бібліятэка Швецыі, 2018. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ prajdzisvet.org