Перайсці да зместу

Ірыда

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірыда
Міфалогія старажытнагрэчаская рэлігія[d]
Пол жанчына
Бацька Таўмант[1][2][…]
Маці Электра, акіяніда[1][2][…]
Муж Зефір
Дзеці Эрот і Pothos[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Ірыда.
Герэн. «Ірыда і Марфей», 1811 год

Іры́да (стар.-грэч.: Ἶρις) — у старажытнагрэчаскай міфалогіі[3] першапачаткова ўвасабленне і багіня вясёлкі, дачка Таўманта і Электры[4], сястра гарпій. Жонка Зефіра[5]. Паводле адной з версій, нарадзіла ад Зефіра Эраса[6].

Галоўная роля Ірыды — быць вястункай богаў[7], даручэнні якіх яна разносіць са шпаркасцю ветра па зямлі, у марскія глыбіні і нават у пекла. Зеўс пасылае яе з кубкам набраць вады са Стыкса[8].

Як багіня вясёлкі[9], якая з’яўляецца пасля дажджу ў хмары ці ў пырсках вады, Ірыда стаяла блізка да марскіх божастваў. У паэтаў яна з’яўляецца часам прыслужніцай Геры і выканаўцам яе даручэнняў, падобна таму як Гермес адыгрывае тую ж ролю пры Зеўсе. Яна рыхтавала ложа для Зеўса і Геры[10].

Малюецца Ірыда часцей за ўсё ў палёце, з распасцёртымі вялікімі крыламі, з кадуцэем ці чарай у руцэ. Называецца «златакрылай»[11]. Па рацыяналістычным вытлумачэнні, паходзіць з воблака[12].

Дзеючая асоба трагедыі Еўрыпіда «Геракл», камедыі Арыстафана «Птушкі», п’есы Ахея Эрэтрыйскага «Ірыда».

Па імі багіні вясёлкі названа кветка касач (Iris) — за багацце варыянтаў яе афарбоўкі, і хімічны элемент Ірыдый, злучэнні якога таксама маюць мноства колераў.

Імем Ірыды таксама названы астэроід (7) Ірыда, адкрыты ў 1847 годзе

Зноскі

1. а б Любкер Ф. Iris // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 668.

2. а б Любкер Ф. Electra // Реальный словарь классических древностей по Любкеру / под ред. Ф. Ф. Зелинский, А. И. Георгиевский, М. С. Куторга и др. — СПб.: Общество классической филологии и педагогики, 1885. — С. 460.

3. Любкер Ф. Реальный словарь классических древностей. — М., 2001. — В 3 т. — Т.2. — С. 181.
4. Гесіёд. Тэагонія 266; Псеўда-Апаладор. Міфалагічная бібліятэка I 2, 6; Гігін. Міфы. Увядзенне 35
5. Нон. Дзеянні Дыяніса XXXIX 116; XLVII 438.
6. Алкей, фр. 327. Лабель-Пейдж.
7. Гамер. Іліяда II 786
8. Гесіёд. Тэагонія 780—787
9. Цыцэрон. Пра прыроду богаў III 52
10. Феакрыт. Ідыліі XVII 134.
11. Гамер. Іліяда VIII 398
12. Ксенафан, фр.33 Дыльс-Кранц.
Пры напісанні артыкула выкарыстаны матэрыял з Энцыклапедычнага слоўніка Бракгаўза і Эфрона (1890—1907).