Перайсці да зместу

Інтэрферон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Структура малекулы інтэрферона-альфа чалавека

Інтэрферо́нбялок, што ўтвараецца ў клетках арганізмаў млекакормячых і птушак пры вірусных інфекцыях. З'яўляецца неспецыфічным фактарам супрацьвіруснага імунітэту. Малекулярная маса 25000—110000.

Асаблівасці інтэрферону:

  • высокая відавая спецыфічнасць (напрыклад, інтэрферон з клетак курэй актыўны толькі ў клетках курэй)
  • адсутнасць віруснай спецыфічнасці (адзін і той жа інтэрферон прыгнечвае размнажэнне розных вірусаў).

Утварэнне інтэрферону кадзіруецца геномам клеткі, можа індуцыравацца бактэрыямі і інш.

Выкарыстоўваецца для прафілактыкі і лячэння вірусных хвароб. Найбольшы эфект пры прафілактычным ужыванні (здольны індуцыраваць утварэнне ўласнага інтэрферону ў арганізме).