Перайсці да зместу

Інстытут прыкладной матэматыкі і механікі НАН Украіны

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Інстытут прыкладной матэматыкі і механікі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны
Міжнародная назва Institute of Applied Mathematics and Mechanics of the National Academy of Sciences of Ukraine
Дата заснавання 1965
Дырэктар Ігар Ігаравіч Скрыпнік
Юрыдычны адрас  Украіна, 84116 Славянск, вул. Бацюка, 19
18031 Чаркасы, бульвар Шаўчэнкі, 79
Сайт iamm.in.ua

Інстытут прыкладной матэматыкі і механікі НАН Украіны — навукова-даследчая ўстанова ў складзе Аддзялення матэматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, займаецца навуковымі даследаваннямі ў галіне матэматыкі, механікі і кібернетыкі. Уваходзіць у Данецкі навуковы цэнтр НАН Украіны і МАН Украіны.

Заснаваны ў 1965 годзе як Данецкі вылічальны цэнтр. З 1970 — пад сучаснай назвай. Падчас вайны на ўсходзе Украіны быў эвакуіраваны[1], аднак частка калектыву засталася ў Данецку.[2]

Навуковыя школы

[правіць | правіць зыходнік]
  • дыферэнцыяльных ўраўненняў у частковых вытворных
  • комплекснага аналізу, тэорыі канфармных адлюстраванняў і тэорыі набліжэнняў
  • тэорыі імавернасцей і матэматычнай статыстыкі
  • аналітычнай механікі
  • матэматычных і тэхнічных праблем кібернетыкі

Структура на тэрыторыі, кантраляванай Украінай

[правіць | правіць зыходнік]
  • Аддзел тэорыі функцый
  • Аддзел нелінейнага аналізу і ўраўненняў матэматычнай фізікі
  • Аддзел прыкладной механікі
  • Аддзел тэорыі кіруючых сістэм