Індуізм
Індуізм | |
---|---|
санскр.: हिन्दूधर्मः[1] | |
Дата заснавання / стварэння | невядома |
Названа ад | Інд |
Месцазнаходжанне | |
Колькасць членаў | 1 200 000 000[2] і 1 350 000 000 |
Месца заснавання | Правінцыя Сінд |
Асноватворны дакумент | Веды |
Папярэдні ў спісе | ведычная рэлігія |
Наступны ў спісе | будызм, джайнізм і сікхізм |
Быў натхнёны | ведычная рэлігія[3] і Dravidian folk religion[d] |
Вывучаецца ў | Hindu studies[d] |
Stack Exchange site URL | hinduism.stackexchange.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Індуі́зм — адна з найбольш буйных (па колькасці вернікаў) рэлігій свету. Каля 95 % усіх індуістаў свету пражываюць у Індыі. Гістарычная назва індуізму на санскрыце — сана́тана-дха́рма (санскр.: सनातन धर्म, sanātana dharma IAST), што ў перакладзе азначае «вечная рэлігія», «вечны шлях» або «вечны закон»[4].
Сфарміраваўся ў І тысячагоддзі да н.э. ў выніку далейшай эвалюцыі ведычнай рэлігіі і брахманізму, а таксама асіміляцыі народных вераванняў. У аснове індуізму — вучэнне аб пераўвасабленні душ (сансара) і карме; ушанаванне вярхоўных багоў Вішну і Шывы; следаванне каставым правілам, свяшчэннымі лічацца: сярод жывёл — карова, змяя; сярод рэк — Рака Ганг; сярод раслін — лотас. Культавыя абрады адбываюцца ў храмах, каля мясцовых і дамашніх алтароў, а таксама ў свяшчэнных месцах. Для індуізму ўласціва ўяўленне аб універсальнасці і ўсеагульнасці вярхоўнага бажаства. Сёння існуюць дзве асноўныя плыні рэлігіі — вішнуізм і шываізм.
Індуізм спавядаюць каля 1 млрд чалавек — гэта трэцяя па колькасці паслядоўнікаў рэлігія ў свеце пасля хрысціянства і ісламу[5].
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ Sanskrit Wikipedia — 2004.
- ↑ Hindu Countries 2023 // Pew Research Center — 2023.
- ↑ J.A.B. van Buitenen, Dimock E. C., Narayanan V. et al. Hinduism // Encyclopædia Britannica
- ↑ Джон Боукер. «Поўны Оксфардскі слоўнік сусветных рэлігій». — Oxford University Press, 2000;
- ↑ The Global Religious Landscape - Hinduism(недаступная спасылка). A Report on the Size and Distribution of the World's Major Religious Groups as of 2010. The pew foundation. Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2013.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Індуізм // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. С. 234.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Індуізм