Перайсці да зместу

Ідзу

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ідзу
яп. 伊豆諸島
Востраў Дзінаі
Востраў Дзінаі
Характарыстыкі
Колькасць астравоў12 
Найбуйнейшы востраўвостраў Ідзу-Осіма 
Агульная плошча301,39 км²
Насельніцтва24 960 чал. (2007)
Шчыльнасць насельніцтва82,82 чал./км²
Размяшчэнне
34°44′ пн. ш. 139°24′ у. д.HGЯO
АрхіпелагЯпонскія астравы
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Ідзу (Японія)
Ідзу
Ідзу
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

І́дзу (яп.: 伊豆諸島) — архіпелаг у Ціхім акіяне, на поўдзень ад усходняга ўзбярэжжа вострава Хонсю. Уваходзіць у склад Японіі. Агульная плошча — 301,39 км². Насельніцтва (2007 г.) — 24960 чал.

Геаграфія і прырода

[правіць | правіць зыходнік]
Карта

У Японіі Ідзу прынята называць сям’ю астравамі. На самой справе, налічваецца 12 астравоў, акрамя таго ёсць водмелі і скалы. 9 астравоў населены.

Ланцуг астравоў Ідзу выцягнуты ад Такійскага заліва на поўдзень на 267,5 км. Усе яны маюць вулканічнае паходжанне. Налічваецца 17 падводных і наземных вулканаў. Некаторыя з іх актыўныя. Тут здараюцца частыя моцныя землятрусы і выкіду атрутных вулканічных газаў.

Клімат субтрапічны вільготны, знаходзіцца пад уплывам цёплай марской плыні Курасіа. Сярэдняя тэмпература жніўня — ад 26,3 °C да 26,9 °C. Сярэдняя тэмпература студзеня — ад 6,3 °C да 8,8 °C. Улетку з-за сутыкнення цёплых вільготных пластоў паветра з поўдню з халодным паветрам з поўначы фарміруюцца разбуральныя тайфуны.

На многіх астравах захаваліся першародныя лясы. Наземная фаўна не багатая, буйныя жывёлы адсутнічаюць. Акіянічныя воды вакол Ідзу насяляюць кіты, дэльфіны, марскія чарапахі і г. д.

Астравы Ідзу былі населены ўжо ў каменным веку. На большасці астравоў знойдзены рэшткі керамікі і прылад працы эпохі дзёмон. У эпоху яёй яны з’яўляліся важнымі рытуальнымі цэнтрамі японскіх мараплаўцаў. Адсюль вывозілі чарапахавыя панцыры, якія выкарыстоўвалі для варажбы.

У склад японскай дзяржавы Ідзу ўвайшлі ў другой палове 1 тысячагоддзя н. э. На працягу сярэднявечча і да канца XIX ст. астравы кантраляваліся рознымі феадаламі. Сюды высылаліся палітычныя выгнаннікі.

У 1868 г. астравы былі далучаны да дзяржаўных тэрыторый, створана мясцовая дзяржаўная адміністрацыя на востраве Ідзу-Осіма. У 1878 г. Ідзу былі ўключаны ў склад префектуры Токіа. У 19431946 гг. знаходзіліся пад непасрэдным ваенным камандаваннем, хаця ніякіх ваенных дзеянняў на астравах не вялося. У пасляваенны перыяд Ідзу стала прыцягвалі да сябе ўвагу з-за моцных землятрусаў, вывяржэнняў і тайфунаў, з-за якіх прыходзілася эвакуіраваць мясцовае насельніцтва.

У наш час, асноўныя галіны эканомікі — рыбалоўства і турызм.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]