Іварс Годманіс
Іварс Годманіс | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
лат.: Ivars Godmanis | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Айгарс Калвітыс | ||||||
Пераемнік | Валдзіс Дамброўскіс | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Vilnis Edvīns Bresis[d] | ||||||
Пераемнік | Валдыс Біркаўс | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
27 лістапада 1951[1] (73 гады) |
||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Месца працы | |||||||
Аўтограф | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
І́варс Го́дманіс (лат.: Ivars Godmanis; нар. 27 лістапада 1951, Рыга) — латвійскі дзяржаўны і палітычны дзеяч. Вышэйшую адукацыю атрымаў на фізіка-матэматычным факультэце Латвійскага дзяржаўнага ўніверсітэта.
З 1972 года працаваў выкладчыкам у тым жа ўніверсітэце, у 1983 годзе абараніў дысертацыю. Пазней працаваў настаўнікам у школе, а затым, з 1986 па 1990 год, навуковым супрацоўнікам у Інстытуце фізікі цвёрдага цела.
Палітычную кар’еру зрабіў у Народным фронце Латвіі (НФЛ), які быў утвораны ў савецкі час і змагаўся за аднаўленне незалежнасці Латвіі. У 1989 годзе ён стаў намеснікам старшыні НФЛ, у 1990 годзе быў выбраны дэпутатам Вярхоўнага савета, а з 1990 па 1993 год узначальваў Савет міністраў. З мая 1990 па сакавік 1991 з’яўляўся членам Савета міністраў СССР разам з главамі ўрадаў іншых саюзных рэспублік.
У 1993 годзе балатаваўся ў 5-ы парламент па спісе НФЛ, аднак партыя не пераадолела 4-працэнтны бар’ер, і І. Годманіс часова сышоў з палітыкі.
У жніўні 1996 года І. Годманіс быў выбраны ў выканаўчы камітэт Латвійскага Алімпійскага камітэта, а ў 1997 годзе ўступіў у партыю «Латвіяс Цэльш» (ЛЦ). У 1998 годзе ён быў выбраны ў Сейм па спісе гэтай партыі і займаў пасаду міністра фінансаў ва ўрадзе Віліса Крыштапанса.
У 2002 годзе Годманіс не прайшоў у 8-ы Сойм, а ў 2006 годзе ён ізноў стаў дэпутатам ад аб’яднанага спісу Латвійскай Першай партыі і ЛЦ. У папярэднім урадзе Айгарса Калвітыса займаў пасаду міністра ўнутраных спраў. У красавіку 2007 года Годманіс быў высунуты кандыдатам на пасаду прэзідэнта Латвіі, аднак пазней сваю кандыдатуру адклікаў. У снежні 2007 года зноў узначаліў урад краіны. Ва ўмовах нарастання сацыяльнага крызісу ў краіне 20 лютага 2009 года быў вымушаны падаць у адстаўку з пасады прэм’ер-міністра.
18 чэрвеня 2008 года Годманіс патрапіў у ДТЗ. Аўтамабіль, у якім ехаў прэм’ер-міністр, сутыкнуўся з мікрааўтобусам. Пасля аварыі быў дастаўлены ў бальніцу са страсеннем мозгу і расколінай скроневай косці. Акрамя самога прэм’ер-міністра ў аварыі таксама пацярпела пажылая пасажырка аўтобуса.
Са жніўня 2011 года жанаты з дзяржсакратаром МУС Ілзэ Петэрсанэ. У Годманіса трое дзяцей ад першага шлюбу з Рамонай Годмане: Рыхард, Катрына і Эдгар.
Зноскі
- ↑ Ivars Godmanis // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #121321185 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 11 снежня 2014.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іварс Годманіс
- Годманис, Ивар — артыкул у Лентапедыі. 2012 год.
- Біяграфія Івара Годманіса Архівавана 25 лютага 2009.
- Прэм’ер-міністры Латвіі
- Дэпутаты Сейма Латвіі
- Дэпутаты Еўрапарламента
- Нарадзіліся 27 лістапада
- Нарадзіліся ў 1951 годзе
- Нарадзіліся ў Рызе
- Выпускнікі Латвійскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Латвійскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя ордэнам Трох Зорак
- Асобы
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета Латвійскай Рэспублікі
- Дэпутаты Сёмага Сейма Латвіі
- Дэпутаты Дзявятага Сейма Латвіі
- Міністры ўнутраных спраў Латвіі
- Міністры фінансаў Латвіі
- Фізікі Латвіі
- Дэпутаты Еўрапарламента ад Латвіі