Іван Мікалаевіч Грэцкі
Іван Мікалаевіч Грэцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 31 жніўня 1898 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1937 |
Месца смерці | |
Партыя | |
Член у | |
Род дзейнасці | палітык |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Мікалаевіч Грэцкі[1] (1898, Косава — 1937) — дзеяч рэвалюцыйнага і нацыяльна-вызваленчага руху ў Заходняй Беларусі. Пасол II кадэнцыі сейма Польскай Рэспублікі (1928–1930).
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Падчас Першай сусветнай вайны, а потым да 1920 года працаваў у гасцініцы ў Растове.
Пасля вяртання ў Беларусь далучыўся да Таварыства беларускай школы.
У 1924-27 гадах сакратар падпольнага райкама КПЗБ на Брэстчыне. У 1927 годзе арыштаваны. У 1928 годзе абраны (завочна) дэпутатам польскага сейма IІ кадэнцыі са спісу Беларускага рабоча-сялянскага саюза (?) (акруга Брэст)[2], у выніку чаго вызвалены з турмы[1].
Адзін з кіраўнікоў рэвалюцыйна-дэмакратычнай і нацыянальна-вызваленчай арганізацыі «Змаганне». 30 жніўня 1930 года арыштаваны і асуджаны на 8 гадоў[1].
У выніку абмену палітвязнямі паміж Польшчай і СССР з 1932 года ў Мінску[1].
Арыштаваны НКВД у 1937, загінуў у зняволенні.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. — С. 168.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). / Укладальнік Л. У. Маракоў.
- (red. Анджэй Айненкель ), Historia sejmu polskiego. Tom II, Warszawa 1989
- (red. naukowa Анджэй Кунерт ), Posłowie i senatorowie Rzeczypospolitej Polskiej 1919-1939. Słownik biograficzny. Tom II, Wydawnictwo Sejmowe, Warszawa 2000
- Krystyna Gomółka, Białorusini w II Rzeczypospolitej, Gdańsk 1992
- Нарадзіліся 31 жніўня
- Нарадзіліся ў 1898 годзе
- Нарадзіліся ў Косаве (Беларусь)
- Памерлі ў 1937 годзе
- Памерлі ў СССР
- Члены Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі
- Члены Таварыства беларускай школы
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Рэвалюцыянеры Беларусі
- Беларускія парламентарыі Польскай Рэспублікі (1918—1939)
- Рэпрэсаваныя ў БССР
- Рэпрэсаваныя савецкай уладай
- Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
- Дэпутаты Сейма Польскай Рэспублікі (1918—1939) 2 склікання