Іван Баркоўскі
Іван Баркоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 верасня 1897[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 сакавіка 1976[1][2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | археолаг, антраполаг, выкладчык універсітэта, пісьменнік-дакументаліст |
Навуковая сфера | сярэднявечная археалогія[d], медны век і Пражскі Град |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (1929) і доктар гістарычных навук |
Альма-матар |
|
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Баркоўскі (укр.: Іван Борковський; 8 верасня 1897, с. Чортавец, Каралеўства Галіцыі і Ладамерыі, Аўстра-Венгерская імперыя — 17 сакавіка 1976, Прага, ЧССР) — украінскі і чэшскі археолаг.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пад час 1-й сусветнай вайны ваяваў у шэрагах войскаў Аўстра-Венгерскай імперыі ды Заходне-Украінскай Народнай Рэспублікі. Пасля Першай Сусветнай вайны эміграваў у Чэхаславакію, дзе ў 1920 г. скончыў гімназію і два семестры Вышэйшай педагагічнай школы. З 1922 г. вучыўся на філасофскім факультэце Карлава ўніверсітэта ў Празе, дзе вывучаў археалогію ў вядомага славіста Л. Нідэрле (з 1929). У 1929 г. абараніў дысертацыю «Východni oblast kulturni a otázka šňůrove keramiký», прысвечаную шнуравой кераміцы. Працаваў на кафедры археалогіі Украінскага вольнага ўніверсітэта ў Празе; у 1938—1945 — яго рэктар. Падтрымліваў сувязі з украінскімі археолагамі. Даследаваў раннесярэднявечныя выбітнасці Прагі. Першым вывучыў і вылучыў так званы пражскі тып керамікі ў якасці доказу найстаражытнейшага славянскага засялення Цэнтральнай Еўропы. У 1960 г. абараніў доктарскую дысертацыю ў Інстытуце археалогіі Чэхаславацкай АН, прысвечаную Пражскаму граду. Аўтар больш за 150 навуковых прац, у тым ліку некалькіх манаграфій.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Významnе jubileum Dr. Ivana Borkovskeho Dr. Sc. // Památky Archеologické,, ročnik 58, сislo 2, 1967.
- Filip J. Ph. Dr. Ivan Borkovský, Dr. Sc. (8.IX. 1897-17.III.1976) // Archeologické rozhledy, rocnik 28, cislo 5. 1976.
- Борковський Іван. // Енциклопедія Українознавства. Т. 1. Львів. 1993. С. 161;
- Петегирич В. Іван Борковський — видатний археолог з Прикарпаття. // Постаті української археології. Львів, 1998.
- Петегирич В. М. Борковський Іван. // Енциклопедія історії України. Т. 1. Київ. 2003. С. 348.
- Петегирич В. М. Борковський Іван. // Енциклопедія сучасної України. Т. 3. Київ. 2004. С. 320—321.
- Іван Борковський — громадсько-політичний діяч, січовий стрілець і представник празької школи української археології. // Схід. № 8. 2009.
- Нарадзіліся 8 верасня
- Нарадзіліся ў 1897 годзе
- Нарадзіліся ў каралеўстве Галіцыі і Ладамерыі
- Памерлі 17 сакавіка
- Памерлі ў 1976 годзе
- Памерлі ў Празе
- Пахаваныя на Ольшанскіх могілках
- Дактары гістарычных навук
- Выпускнікі Карлава ўніверсітэта
- Члены Навуковага таварыства імя Шаўчэнкі
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Археолагі Чэхіі
- Археолагі Украіны
- Удзельнікі польска-ўкраінскай вайны