Іван Андрэевіч Вятохін
Іван Андрэевіч Вятохін | |
---|---|
Дата нараджэння | 22 жніўня (3 верасня) 1884[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 сакавіка 1959 (74 гады) |
Месца пахавання | |
Род дзейнасці | фізіёлаг, выкладчык універсітэта, загадчык кафедры |
Навуковая сфера | фізіялогія |
Месца працы |
|
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук[2] (1940) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Вядомыя вучні | Уладзімір Чарнігаўскі[d] |
Узнагароды |
Іван Андрэевіч Вято́хін (4 верасня 1884, г. Жырнаўск, Валгаградская вобласць — 27 сакавіка 1959) — беларускі фізіёлаг. Член-карэспандэнт АН БССР (1947), доктар біялагічных навук (1940), прафесар (1926)[3].
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Казанскі ўніверсітэт у 1911 годзе і працаваў у ім да 1927 года выкладчыкам. У 1927—1936 гг. загадчык кафедры нармальнай фізіялогіі Пермскага ўніверсітэта, у 1936—1941 гг. і з 1944 года — Мінскага медыцынскага інстытута. Адначасова ў 1936—1948 гг. прафесар БДУ, у 1937—1941 — дырэктар Інстытута тэарэтычнай і клінічнай медыцыны АН БССР[3].
Прафесар Іван Андрэевіч Вятохін у гады Вялікай Айчыннай вайны працаваў у электракардыаграфічным кабінеце. Яму нярэдка атрымоўвалася даць ілжывае заключэнне пра наяўнасць тых ці іншых захворванняў[4][5]. Пасля трапіў у партызаны.
Старшыня Беларускага таварыства фізіёлагаў, біяхімікаў і фармаколагаў (1936-59)[3].
Навуковая дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]Менавіта І. А. Вятохін апісаў фенамен кругавой узрушанасці ў цягліцавым кольцы (правобраз re-entry). Даследаваў нервовыя механізмы рэгуляцыі функцый сардэчна-сасудзістай сістэмы, фізіялогію працы[3].
Аўтар больш за 60 работ[6].
Бібліяграфія
[правіць | правіць зыходнік]- Физиологические исследования рабочих в Прокатном цехе Машиностроительного завода имени Молотова [Текст] / Проф. И. А. Ветохин, ассист. А. К. Чуваев, д-р З. Н. Мельникова; [Предисл.: М. В. Грязнов] ; Перм. филиал Науч.-иссл. ин-та орг-ции и охраны труда… — Пермь : тип. № 1 «Свердполиграфа», 1935. — Обл., 51 с. : ил.; 22х15 см
- Новая модель искусственного круга кровообращения на ивом сердце холоднокровных // Труды ин-та физиологии АН БССР, 1958. Т. 2.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны медалямі — «Партызану Айчыннай вайны» і «За працоўную доблесць»[6].
Зноскі
- ↑ а б в г https://www.bsmu.by/page/55/3235/
- ↑ а б в http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-291439&strq=l_siz=20
- ↑ а б в г Ветохин Иван Андреевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 112. — 737 с.
- ↑ Медыцына Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны (1941—1945 гг.)
- ↑ Шишко, Е. И. Минский ордена Трудового Кразного Знамени государственный медицинский институт (к 70-летию) / Е. И. Шишко, А. А. Ключарев, А. И. Кубарко. Минск: Вышэйшая школа, 1991. 192 с. С. 174
- ↑ а б Ветохин, Иван Андреевич(недаступная спасылка) (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вятохін Іван Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4). — С. 402.
- Вятохін Іван Андрэевіч // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 526.
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 2. — Минск, 2006.
- Национальная академия наук Беларуси : персональный состав, 1928—2015. — 2-е изд., исправленное. — Минск, 2016. (Место рождения: с. Жирное Саратовской области, Россия.)
- Николаева, Е. И. Иван Андреевич Ветохин / Е. И. Николаева, Г. С. Юньев // Вопросы физиологии человека и животных. — Вып. 2. — Минск : БГУ, 1969. — С. 5—10.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- История пермской школы физиологов (руск.)
- Из воспоминаний участника Минского подполья, профессора Ивана Андреевича Ветохина.(недаступная спасылка) (руск.)
- Іван Андрэевіч Вятохін у базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Нарадзіліся 3 верасня
- Нарадзіліся ў 1884 годзе
- Нарадзіліся ў Жырнаўскім раёне
- Памерлі 27 сакавіка
- Памерлі ў 1959 годзе
- Пахаваныя ў Мінску
- Выкладчыкі Казанскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Пермскага дзяржаўнага ўніверсітэта
- Выкладчыкі БДМУ
- Выкладчыкі БДУ
- Дактары біялагічных навук
- Прафесары
- Члены-карэспандэнты АН БССР
- Выпускнікі фізіка-матэматычнага факультэта Імператарскага Казанскага ўніверсітэта
- Узнагароджаныя медалём «За працоўную доблесць»
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Нарадзіліся 4 верасня
- Нарадзіліся ў Валгаградскай вобласці
- Фізіёлагі Беларусі
- Фізіёлагі СССР
- Партызаны Вялікай Айчыннай вайны
- Загадчыкі кафедраў БДМУ