Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі
Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 мая (1 чэрвеня) 1881 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 верасня 1969 (88 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Партыя | |
Род дзейнасці | публіцыст, адвакат, грамадскі дзеяч |
Бацька | Анатоль Восіпавіч Бонч-Асмалоўскі |
Маці | Варвара Іванаўна Бонч-Асмалоўская |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Анатолевіч Бонч-Асмалоўскі (20 мая (2 чэрвеня) 1881, маёнтак Блонь Ігуменскага павета Мінскай губерні, цяпер в. Блонь Пухавіцкага раёна Мінскай вобл. — 16 верасня 1969) — грамадска-палітычны дзеяч, публіцыст. Старэйшы сын Анатоля Бонч-Асмалоўскага і Варвары Бонч-Асмалоўскай.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Пад уплывам бацькоў з юнацтва далучыўся да рэвалюцыйнай дзейнасці. У 1902 годзе за арганізацыю ў Блоні нелегальнага сялянскага гуртка разам з бацькам сасланы ва Алтай (Усць-Каменагорск). Вызвалены ў 1904 годзе па амністыі; выехаў на вучобу ў Цюрых. Перапраўляў у Расію нелегальную літаратуру. Восенню 1905 года прыехаў у Расію, дзе быў адным з арганізатараў Усерасійскага сялянскага саюза. У 1-й і 2-й Дзяржаўнай думе сакратар фракцыі «Трудовая группа»[1]. Пра дзейнасць фракцыі выпусціў кнігу «Работы первой Государственной думы», якая адразу ж была канфіскавана ўладамі. У 1907 годзе паступіў на юрыдычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, але быў арыштаваны. У сакавіку 1912 года прыгавораны Віленскай судовай палатай да 6 месяцаў зняволення. У савецкі перыяд працаваў служачым у дзяржаўных установах Мінска і Масквы.
Зноскі
- ↑ У некаторых выданнях, у прыватнасці, у Памяць. Пухавiцкi раён. — Мн.: Беларусь, 2003. ISBN 985-01-0251-9. — С. 113, памылкова сказана, што Іван Бонч-Асмалоўскі быў дэпутатам Думы. Варта падкрэсліць, што ён быў сакратаром думскай фракцыі, не будучы дэпутатам.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 2: Беліцк — Гімн / Рэдкал.: Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1994. — 537 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-142-0.
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Нарадзіліся 1 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1881 годзе
- Нарадзіліся ў Блоні
- Памерлі 16 верасня
- Памерлі ў 1969 годзе
- Памерлі ў Маскве
- Пахаваныя на Новадзявочых могілках
- Асобы
- Палітыкі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 2 чэрвеня
- Публіцысты паводле алфавіта
- Публіцысты Расійскай імперыі
- Публіцысты Беларусі
- Публіцысты XX стагоддзя
- Бонч-Асмалоўскія