Іван Іванавіч Гарбачэўскі
Іван Іванавіч Гарбачэўскі | |
---|---|
Род дзейнасці | салдат |
Дата нараджэння | 22 верасня (4 кастрычніка) 1800[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 (21) студзеня 1869[1] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іван Іванавіч Гарбачэўскі (22 верасня (4 кастрычніка) 1800, Чарнігаўская губерня — 9 (21) студзеня 1869, Пятроўскі Завод, цяпер Пятроўск-Забайкальскі Чыцінскай вобласці, Расія) — дзекабрыст, мемуарыст. Па кудзелі звязаны сваяцтвам з архіепіскапам Г. Каніскім.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 22 верасня (4 кастрычніка) 1800 года ў Нежынскім павеце Чарнігаўскай губерні ў сям’і маламаёмных дваран з Віцебскай губерні. У 1808—1817 гадах выхоўваўся ў Віцебскай гімназіі. Пасля смерці маці адмовіўся ад маёнтка і перадаў зямлю сялянам. Пасля вучобы ў гімназіі Гарбачэўскі 23 жніўня 1817 года паступіў у Дваранскі полк. З 1820 года служыў падпаручнікам у артылерыйскай брыгадзе ў Наваградзе-Валынскім (цяпер у Жытомірскай вобласці, Украіна)[2]. Там у 1823 стаў членам «Таварыства аб’яднаных славян», якое пазней прыняло праграму тайнага Паўднёвага таварыства і злілося з ім. Падчас паўстання Чарнігаўскага пяхотнага палка (29.12.1825 — 3.1.1826) спрабаваў узняць суседнія вайсковыя часці.
Арыштаваны 20 студзеня 1826 года і зняволены ў Петрапаўлаўскай крэпасці. Прыгавораны да смяротнага пакарання. Паводле царскай канфірмацыі пазбаўлены дваранства і 28 верасня 1827 года сасланы на катаржныя работы пажыццёва. Спачатку (са снежня 1827 года) змешчаны ў Чыцінскі астрог, у верасні 1830 года пераведзены ў Пятроўскі Завод. У 1832 тэрмін скарочаны да 15, пазней да 13 гадоў. Пасля адбыцця пакарання ў 1839 годзе на пасяленні ў Пятроўскім Заводзе. У 1863 яму дазволена жыць у Пецярбургу, але Гарбачэўскі не выкарыстаў гэтай магчымасці. З 1865 года выконваў функцыі міравога пасрэдніка Пятроўскай горнай акругі.
Пакінуў мемуары і багатую эпісталярную спадчыну.
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У Пятроўску-Забайкальскім устаноўлены бюст і мемарыяльная дошка, яго імем названы вуліца і бібліятэка. У Віцебску імем Гарбачэўскага таксама названа вуліца, на будынку былой Віцебскай гімназіі ўстаноўлена мемарыяльная дошка.
Зноскі
- ↑ а б Историческая энциклопедия Сибири / под ред. В. А. Ламин — Новосибирск: 2009. — ISBN 5-8402-0230-4
- ↑ Cледственное дело И. И. Горбачевского
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Алексеев Л. Витебский декабрист // Неман. 1970, № 7;
- Павлова В. П. Из архива С. П. Трубецкого. Письма И. И. Горбачевского // Сибирь и декабристы. Вып. 4. Иркутск, 1985;
- Пасэ У. С. Бацькі і дзеці // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. 1970, № 4;
- ЭГБ, т. 2;
- АЗБ.