Перайсці да зместу

Іванаўка (Клімаўскі раён)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Вёска
Іванаўка
руск.: Ивановка
Краіна
Суб’ект федэрацыі
Муніцыпальны раён
Каардынаты
Насельніцтва
  • 83 чал. (2013)[1]
Часавы пояс
Паштовыя індэксы
243045
Код АКАТП
Іванаўка на карце Расіі ±
Іванаўка (Клімаўскі раён) (Расія)
Іванаўка (Клімаўскі раён)
Іванаўка (Клімаўскі раён) (Бранская вобласць)
Іванаўка (Клімаўскі раён)

Іванаўка[2] (руск.: Ивановка) — вёска ў Клімаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі. Уваходзіць у склад Новаюркавіцкага сельскага паселішча.

Дакладна вядома аб існаванні вёсцы ў сярэдзіне XIX ст. у складзе Гомельскага павета Магілёўскай губерні. 20 лістапада 1917 года вёска абвяшчалася часткай Севершчыны Украінскай Народнай Рэспублікі. 25 снежня 1917 года вёска ўключана ў склад Украінскай рэспублікі Саветаў.

25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай вёска абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 года згодна з пастановай I з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР. Аднак з 16 студзеня 1919 года ў складзе Гомельскай губерні РСФСР, пасля чаго была перададзена ў 1922 годзе ў склад Чуравіцкай воласці Навазыбкаўскага павета, а пасля ліквідацыі губерні ў 1926 годзе ў Бранскую губерню.

З 1929 года ў складзе Чуравіцкага раёна Клінцоўскай акругі, а з 1932 года ў Клімаўскім раёне Заходняй вобласці, у 1937 годзе перададзена ў склад Арлоўскай вобласці. У 1944 годзе ўвайшла ў склад Чуравіцкага раёна Бранскай вобласці. З 1956 года зноў у Клімаўскім раёне.

Зноскі