Ібі-Суэн
Ібі-Суэн | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
𒀭𒄿𒉈𒀭𒂗𒍪 | |||||||
| |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Шу-Суэн | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | XXI стагоддзе да н.э. | ||||||
Смерць | невядома | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Трэцяя дынастыя Ура | ||||||
Бацька | Шу-Суэн | ||||||
Жонка | Гемэ-Энліль[d] | ||||||
Веравызнанне | месапатамская рэлігія | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ібі-Суэн (шум. 𒀭𒄿𒉈𒀭𒂗𒍪; 2028 гг. да н. э. — 2004 гг. да н. э.) — лугаль (манарх) Ура, Шумера і Акада. Апошні прадстаўнік трэцяй дынастыі Ура.
Першыя гады кіравання
[правіць | правіць зыходнік]Ібі-Суэн з’яўляўся сынам лугаля Шу-Суэна, ад якога атрымаў уладу ў спадчыну. Першыя гады свайго кіравання ён імкнуўся весці актыўную ваенную палітыку на захадзе ад Акада і ў Эламе, дзе захапіў Сузы (раней яны ўжо ўваходзілі ў склад дзяржавы трэцяй дынастыі пры лугалі Шульгі).
Прыродная катастрофа
[правіць | правіць зыходнік]Далейшую знешнюю актыўнасць Ібі-Суэна перарвала прыродная катастрофа, якая адбылася паміж 2022 г. да н. э. і 2018 г. да н. э. Яна была адлюстравана ў шумерскай літаратуры ў «Жалобнай песне аб Шумеры і Уры». Пачалася засуха. Тыгр і Еўфрат змянілі свае рэчышчы, каналы для забеспячэнні гарадоў вадой і абрашэння земляробчых угоддзяў абмялелі. Гэта прывяло да голаду. Насельніцтва пакідала свае дамы, займалася рабаўніцтвам дзяржаўных і храмавых маёнткаў. Гарады Эшнуна, Лагаш, Ларса, Ума і Ісін перасталі падпарадкоўвацца цэнтральным уладам. З усходу адбылося ўварванне качэўнікаў-амарэяў.
У нашы дні катастрофу, што нападкала Шумер, вучоныя тлумачаць кліматычнымі зменамі. Пацяпленне выклікала падзенне ўзроўню Персідскага заліва, змену рэчышчаў буйных рэк, засаленне зямель, раней прыгодных для сельскай гаспадаркі. Час катастрофы ў ніжняй Месапатаміі супадае з перыядам распаду Старога царства ў Старажытным Егіпце.
Заняпад адзінай дзяржавы трэцяй дынастыі найлепей вядомы дзякуючы падзеям вакол горада Ісіна, дзе ўладу захапіў ваенны адміністратар Ішбіэра, выхадзец з нешумерскай дзяржавы Мары. Па даручэнню Ібі-Суэна ён займаўся забеспячэннем Ура збожжам і здолеў закупіць вялікую колькасць зерня, дастатковую для пераадолення голада ў сталіцы, па нізкіх коштах. Нашэсце амарэяў вымусіла яго спыніцца ў Ісіне. У лісце да лугаля Ішбіэра патрабаваў ад 600 караблёў для вывазу збожжа і прызначэння сябе намеснікам Ісіна і Ніпура. Намеснік Казалу паведамляў Ібі-Суэну пра тое, што Ішбіэра збіраецца захапіць уладу. У выніку Ібі-Суэн не направіў караблі ў Ісін, а Ішбіэра самавольна абвясціў сябе лугалем.
Аднак Ібі-Суэн цалкам не страціў сваёй улады. Ён здолеў умацаваць муры Ура і Ніпура і спыніць нашэсце амарэяў.
Заняпад Ура
[правіць | правіць зыходнік]У 2004 г. валадар Элама з дынастыі Сімашкі сфарміраваў моцную ваенную кааліцыю і ўзяў у аблогу Ур. Жыхары Ура спадзяваліся на моцныя муры, а таму не сталі пакідаць горад. Эламіты перакрылі канал, перарвалі водазабеспячэнне і падвоз харчу. У выніку яны ўварваліся ў Ур, дзе распачалі разню і рабаўніцтва. Яны вывезлі статую бога Сіна, што лічыўся заступнікам Ура, і ўзялі ў палон Ібі-Суэна. Яго далейшы лёс невядомы. Ур так і не адрадзіў сваю гегемонію ў Шумеры.