Нарадзіўся пад Выбаргам, у 1938 скончыў Хельсінкскі ўніверсітэт, у 1951 атрымаў ступень доктара сельскагаспадарчых навук і лесаводства. З 1932 — сябра партыі Аграрны саюз (з 1965 — Фінляндскі цэнтр). У 1942—1944 — начальнік канцылярыі «Камісіі па кіраванні вернутай тэрыторыяй», у 1944—1948 — загадчык аддзела перасяленцаў міністэрства ўнутраных спраў Фінляндыі. У 1945—1954 старшыня моладзевай арганізацыі партыі Аграрны саюз; з 1946 (з перапынкамі) — член Цэнтральнага праўлення, з 1964 старшыня партыі. Дэпутат парламента Фінляндыі ў 1945—1983 і 1987—1991, у 1962—1964, 1966—1968 і 1979—1982 — спікер парламента. У 1950—1951 — міністр унутраных спраў, міністр асветы ў 1953—1954, 1956—1957 і 1968—1970; міністр замежных спраў у 1954—1956, 1957 і 1958; намеснік прэм’ер-міністра ў 1957, 1958, 1962—1963, 1968−1970 і 1977—1979, міністр сельскай гаспадаркі ў 1961—1962, 1962—1963, міністр фінансаў у 1972—1975, а таксама міністр сельскай гаспадаркі і лясной гаспадаркі ў 1976—1977 і 1977—1979. З 1962 — старшыня фінскай групы Міжпарламенцкага саюза і з 1967 член яго Савета і Выканкама.
Зноскі
↑ абвгJohannes Virolainen // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.