Ёган Гансавіч Эйхфельд
Ёган Гансавіч Эйхфельд | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
эст.: Johan Eichfeld | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Аўгуст Якабсан | ||||||
Пераемнік | Аляксей Аляксандравіч Мюрысеп | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Ханс Круус | ||||||
Пераемнік | Арнальд Веймер | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 студзеня 1893
|
||||||
Смерць |
20 красавіка 1989 (96 гадоў) |
||||||
Партыя | |||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | доктар сельскагаспадарчых навук | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Ёган Гансавіч Эйхфельд (25 студзеня 1893 года, г. Пайдэ, Ліфляндская губерня, — 20 красавіка 1989 года, г. Талін, Эстонская ССР, СССР) — савецкі біёлаг-селекцыянер і дзяржаўны дзеяч, прыхільнік і паслядоўнік Лысенкі[3]
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 13 студзеня 1893 года ў Пайдэ. У 1923 годзе скончыў Петраградскі сельскагаспадарчы інстытут, дзе быў вучнем М. І. Вавілава.
У 1923—1930 гады быў арганізатарам і загадчыкам Хібінскага сельскагаспадарчага вопытнага пункта. У 1930—1940 гады пасля рэарганізацыі пункта стаў дырэктарам Палярнага аддзялення, а затым і Палярнай вопытнай станцыі Усесаюзнага інстытута раслінаводства (УІР). У 1935 годзе стаў акадэмікам УАСГНІЛ. У 1940—1951 гады займаў пасаду дырэктара УІР. З 1946 года акадэмік АН Эстонскай ССР, а ў 1950—1968 і яе прэзідэнт. З 1953 член-карэспандэнт АН СССР.
У 1958—1961 гады займаў пасады намесніка старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР і старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета Эстонскай ССР. Член КПСС з 1961 года. Дэлегат XXII з’езду КПСС. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 4—7-га скліканняў.
Сканаў 20 красавіка 1989 года ў Таліне.
Працы
[правіць | правіць зыходнік]Займаўся галоўным чынам праблемамі прасоўвання сельскагаспадарчых культур у раёны Крайняй Поўначы, меліярацыі і акультурвання балотных і мінеральных глеб поўначы і агратэхнікай. З’яўляецца аўтарам некалькіх хуткаспелых сартоў асноўных культур, раянаваных на поўначы.
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]- Сталінская прэмія (1942)
- 6 ордэнаў Леніна
- Ордэн Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Герой Сацыялістычнай Працы (1963)
Зноскі
- ↑ Эйхфельд Иоган Гансович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Федотова А. А. Юбилеи Николая Вавилова в меняющихся политических контекстах, Remembering Nikolai Vavilov under Changing Political Contexts // Историко-биологические исследования — 2015. — Т. 7, вып. 2. — С. 67–80. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Эйхфельд Ёган Гансавіч
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ёган Гансавіч Эйхфельд
Ёган Гансавіч Эйхфельд на сайце «Героі краіны»
- Эйхфельд, Ёган Гансавіч (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
- Профіль Ёгана Гансавіча Эйхфельда на афіцыйным сайце РАН
- Нарадзіліся 25 студзеня
- Нарадзіліся ў 1893 годзе
- Нарадзіліся ў Пайдэ
- Памерлі 20 красавіка
- Памерлі ў 1989 годзе
- Памерлі ў Таліне
- Члены КПСС
- Члены АН СССР
- Выпускнікі Санкт-Пецярбургскага аграрнага ўніверсітэта
- Дактары сельскагаспадарчых навук
- Героі Сацыялістычнай Працы
- Кавалеры ордэна Леніна
- Кавалеры ордэна Працоўнага Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Кастрычніцкай Рэвалюцыі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Лаўрэаты Сталінскай прэміі
- Асобы
- Селекцыянеры СССР
- Селекцыянеры Эстоніі
- Члены-карэспандэнты АН СССР
- Акадэмікі АН Эстонскай ССР
- Акадэмікі УАСГНІЛ
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 7-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 6-га склікання
- Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 4-га склікання
- Заслужаныя дзеячы навукі Эстонскай ССР
- Намеснікі Старшыні Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР