VNV Nation
VNV Nation | |
---|---|
Асноўная інфармацыя | |
Жанры | futurepop |
Краіна | Вялікабрытанія |
Адкуль | Лондан |
Лэйблы | Dependent Records[d] і Wax Trax! Records[d] |
Склад | Ронан Гарыс, Марк Джэксан |
vnvnation.com | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
VNV Nation — музычны гурт электронна-індустрыйнай сцэны, заснавальнікі напрамка futurepop. VNV у назве гурта значыць перамога, а не помста.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пачатак свайго існавання «VNV Nation» бярэ ў Лондане, дзе пад канец 80-х гадоў Ронанам Гарысам (Ronan Harris) быў створаны праект пад назваю «Nation. Сам Гарыс - ірландскі эмігрант. Музыкаю ён пачаў займацца яшчэ ў Дубліне, але спачатку ў яго нічога не выходзіла. У 1987 годзе ён пераязджае ў Лондан, спрабуючы змяніць стан рэчаў, а таксама каб знайсці працу. Тады і з'яўляецца праект пад назваю «Nation». Першаю яго працаю ў рамках «Nation» стала стварэнне альтэрнатыўнай версіі саўндтрэка да фільма «1984». Праект звёўся да рэміксавання ў ЕВМ-стылістыцы з дадаткам аркестравых элементаў. Пад канец 80-х Ронан сустракае Марка Джэксана (Mark Jackson), які становіцца спачатку сэсійным ударнікам праекта, а потым паўнапраўным яго членам.
У 1990 выходзіць першы вінілавы сінгл, «Body Pulse», а пазней яшчэ адзін - «Strength Of Youth». У тым жа годзе праект на пару год пераязджае ў Таронта. У Канадзе гурт працуе на разагрэве ў «Nitzer Ebb». Ронан пачынае адчуваць, што назва Nation можа быць няправільна патлумачаная, асабліва на EBM сцэне, і таму змяняе яе на «VNV Nation», дзе «VNV» - абрэвіятура дэвіза гурта, «victory not vengeance», што значыць, што ты заўжды павінен намагацца дасягнуць свае мэты, і што нельга ненавідзець людзей за тое, што яны робяць нешта, чаго ты рабіць не можаш. У Лондане гурт выдае ў 1995 годзе дэбютнік «Advance And Follow», які стаў рарытэтам і перавыдаваўся толькі ў 2001 годзе.
У 1999 годзе выходзіць пераломны ў іх кар'еры альбом «Empires». Праца мела шырокі камерцыйны поспех. Пры запісе альбома быў выкарыстаны адзіны сінтэзатар (папулярны «Access Virus») і два даволі нізкаякасныя сэмплеры. Гурт правёў паспяховыя клубныя гастролі, дзеля чаго былі запрошаныя два клавішнікі.
Наступная праца ўбачыла свет у 2002-м годзе, атрымаўшы назву «Futureperfect». Гэты студыйнік адзначыў сабою адыход ад ЕВМ і набліжэнне да сінці-попу з далучэннем элементаў трансу. Апроч таго, у трэк-ліст трапілі неакласічныя інструментальныя п'есы. Стылістычныя змены спрыялі ўзросту папулярнасці, але не ўсе старыя прыхільнікі такія змены прынялі. У 2002 і 2003 гадах, «VNV Nation» правялі некалькі паспяховых сусветных турнэ.
Пасля турнэ музыкі працуюць у студыі - ствараюць рэміксы і займаюцца сайд-праектамі. З'явіліся калектывы, якія пераймалі стыль гурта. Апроч таго, музыкі вырашылі стварыць уласную фірму гуказапісу - «Anachron Sounds» - з тых часоў рэлізы праекту выдаюцца гэтым лэйблам.
У 2005-м выходзіць пяты студыйнік «Matter Form». Вылучаючыся больш агрэсіўным, індустрыйным гукам, ён паказваў жаданне музыкантаў не стаяць на месцы, развівацца далей. У адрозненне ад ранейшых прац, да вакалу не было дапасавана ніводнага спецэфекта.
Наступны студыйнік «Judgement» быў выпушчаны 4 красавіка 2007 года. На дыску дзесяць трэкаў, стылістычна ён працягвае эвалюцыю гуку «VNV Nation». Жамчужынаю стала кампазіцыя «Illusion», пяшчотная лірычная балада. На канцэрце пад канец жніўня 2007 Ронан прысвяціў гэтую песню Сафі Ланкастэр.
У далейшым гурт выпусціў яшчэ два студыйнікі, у 2012 годзе прэзентаваны ЕР «Crossing the Divide».
Склад
[правіць | правіць зыходнік]Ронан Гарыс
[правіць | правіць зыходнік]Ронан Гарыс Ronan Harris — вакаліст, прадзюсар, аўтар тэкстаў. У мінулым быў журналістам брытанскага дарк-электра-часопіса "Side-Line". Таксама актыўна супрацоўнічае з удзельнікамі іншых электронных праектаў. Гарыс таксама выконвае жывыя сэты DJ.
Марк Джэксан
[правіць | правіць зыходнік]Марк Джэксан Mark Jackson — перкусія, праграмаванне ўдарных, клавішныя. Марк родам з Эсэкса, Англія. Да сваёй музычнай кар'еры працаваў у якасці праграміста і дызайнера ў кампаніях CompuServe, MSN і Microsoft. Сярод праектаў, з якімі ён працаваў, апроч VNV Nation, былі: Reaper, Rotersand, Combichrist і Apoptygma Berzerk. Зараз жыве ў Паўночнай Краіне Баскаў (Францыя).
Дыскаграфія
[правіць | правіць зыходнік]Студыйныя альбомы
[правіць | правіць зыходнік]- Advance And Follow (1995)
- Praise The Fallen (1998)
- Empires (1999)
- Futureperfect (2002)
- Matter And Form (2005)
- Judgement (2007)
- Of Faith, Power And Glory (2009)
- Automatic (2011)
Сінглы і міні-дыскі
[правіць | правіць зыходнік]- Strength of Youth (12") (1990)
- Body Pulse (12") (1990)
- Darkangel (MCD) (1999)
- Solitary EP (MCD) (1998)
- Standing (MCD) (2000)
- Burning Empires (Standing) (Limited Edition 2CD) (2000)
- Advance And Follow V2 (CD) (2001)
- Beloved (12") (2002)
- Beloved 1,2(MCD) (2002)
- Genesis 1,2 (MCD) (2002)
- Honour 2003 (MCD) (2003)
- Pastperfect (2DVD MCD Special Edition Only) (2004)
- Chrome (Download) (2005)
- Reformation 01 (Limited Edition 2xCD DVD) (2009)
- Crossing the Divide EP (2012)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- [1] — афіцыйны сайт