Перайсці да зместу

SIGALRM

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
SIGALRM
Апісанне: Сігнал завяршэння часу, зазадзенага alarm()
Па змоўчванню: завяршэнне працэсу
коды SA_SIGINFO
(не мае спецыфічных кодаў)

У POSIX-сістэмах, SIGALRMсігнал, які дасылаецца працэсу пры завяршэнні часу, які папярэдне быў зададзены функцыяй alarm().

SIGALRM — цэлалікавая канстанта, вызначаная ў загалоўкавым файле signal.h. Сімвальныя імёны сігналаў выкарыстоўваюцца замест нумароў, бо ў розных рэалізацыях нумары сігналаў могуць адрознівацца.

SIG — агульны прэфікс сігналаў, ALRM — скарочанае напісанне англ.: alarm — трывога, сігнал будзільніка.

Праграмы звычайна ўжываюць SIGALRM пры рэалізацыі тайм-аўту для доўгачасовай аперацыі, ці выканання аперацыі праз пэўныя інтэрвалы часу.

SIGALRM пасылаецца ядром праз цэлую колькасць секунд пасля выкліку alarm(). Часам гэты механізм выкарыстоўваецца для рэалізацыі функцыі sleep().