1991
Выгляд
Тысячагоддзе: | 2 тысячагоддзе |
---|---|
Стагоддзі: | |
Дзесяцігоддзі: | |
Гады: |
1991 год паводле тэм: |
З’явіліся · Зніклі · Нарадзіліся · Памерлі |
Культура і мастацтва |
Навука і тэхналогія |
Палітыка |
Падзеі
[правіць | правіць зыходнік]Студзень
[правіць | правіць зыходнік]- 7 студзеня: Пастановай урада Беларусі дні святкавання Раства 25 снежня і 7 студзеня абвешчаны непрацоўнымі днямі.
- 13 студзеня: Савецкія войскі штурмам узялі будынак тэлецэнтра ў Вільнюсе.
- 15 студзеня:
- Кольцападобнае сонечнае зацьменне назіралася ў максімальнай фазе над Ціхім акіянам.
- У Мінску заснаваны Нацыянальны дзяржаўны гуманітарны ліцэй.
- 17 студзеня: Авіяцыя шматнацыянальных сіл пачала паветраную наступальную аперацыю супраць Ірака ў ходзе вайны ў Персідскім заліве.
- 30 студзеня: Прэм’ера фільма «Маўчанне ягнят» адбылася ў Нью-Ёрку.
Люты
[правіць | правіць зыходнік]- 24 лютага: Шматнацыянальныя сілы пачынаюць наземнае наступленне ў ходзе вайны ў Персідскім заліве.
- 25 лютага: Іракская ракета падае на амерыканскія казармы ў Дахране, Сірыя.
- 26 лютага: Садам Хусейн загадаў іракскім войскам пакінуць Кувейт.
- 28 лютага: Вайна ў Персідскім заліве скончана.
Сакавік
[правіць | правіць зыходнік]- 5 сакавіка: Прайшлі парламенцкія выбары ў Грэнландыі.
- 17 сакавіка: Адбыўся агульнасаюзны рэферэндум, большасць грамадзян БССР прагаласавала за захаванне Савецкага Саюза.
- 24 сакавіка: Завяршыўся II з’езд БНФ у Мінску.
- 31 сакавіка: Адбыўся ваенны інцыдэнт каля Плітвіцкіх азёр, пачатак вайны ў Харватыі.
Красавік
[правіць | правіць зыходнік]- 3 красавіка: Рабочыя перакрылі рух трамваяў на вуліцы Даўгабродскай у Мінску, пачатак Красавіцкіх забастовак у Беларусі.
- 9 красавіка: Грузія абвясціла незалежнасць.
- 13 красавіка: Утвораны Мінска-Магілёўская каталіцкая архідыяцэзія і Гродзенская дыяцэзія.
- 24 красавіка: Удзельнікі палітычнай стачкі ў Оршы блакіравалі чыгуначны вузел.
Май
[правіць | правіць зыходнік]- 6 мая: Чэмпіянат свету па снукеры 1991 завяршыўся перамогай англічаніна Джона Пэрата.
- 7 мая: Выйшла Mac OS System 7.
- 19 мая: У Харватыі адбыўся рэферэндум аб незалежнасці.
- 24 мая: Эрытрэя атрымала незалежнасць ад Эфіопіі.
- 25 мая: У Мінску пачаўся I Міжнародны кангрэс беларусістаў.
Чэрвень
[правіць | правіць зыходнік]- 12 чэрвеня:
- Барыс Ельцын абраны Прэзідэнтам Расіі.
- На референдуме жыхары Ленінграда прагаласавалі за вяртанне гораду назвы Санкт-Пецярбург.
- 25 чэрвеня:
- 27 чэрвеня: Пачаўся ўзброены канфлікт паміж Славеніяй і Югаславіяй.
Ліпень
[правіць | правіць зыходнік]- 7 ліпеня: Завяршылася Дзесяцідзённая вайна паміж Славеніяй і Югаславіяй.
- 11 ліпеня: Поўнае сонечнае зацьменне назіралася ў максімальнай фазе ў Цэнтральнай Амерыцы.
Жнівень
[правіць | правіць зыходнік]- 18 жніўня: Падзенне аўтобуса пад Хацежынам стала найбуйнейшым дарожна-транспартным здарэннем у гісторыі Беларусі.
- 19 жніўня: Пачаўся Жнівеньскі путч, абвяшчана надзвычайнае становішча ў Маскве, Прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў фактычна адхілены ад пасады ў рэзідэнцыі ў Крыме.
- 22 жніўня: Міхаіл Гарбачоў вярнуўся ў Маскву. Прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын выступіў на мітынгу каля Дома Саветаў.
- 24 жніўня:
- Украіна абвясціла незалежнасць.
- Міхаіл Гарбачоў пакінуў пасаду генеральнага сакратара ЦК КПСС.
- 25 жніўня: Дэкларацыі аб суверэнітэце БССР нададзеная сіла канстытуцыйнага закону. Прыпынена дзейнасць КПБ.
- 26 жніўня: Закон аб палітычнай і эканамічнай самастойнасці БССР.
- 27 жніўня: Парламент Малдовы прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці.
- 30 жніўня: Абвешчана незалежнасць Азербайджана.
- 31 жніўня: Кыргызстан абвясціў аб незалежнасці.
Верасень
[правіць | правіць зыходнік]- 1 верасня: Аб’яўлены суверэнітэт Узбекістана.
- 2 верасня: ЗША прызнала незалежнасць Эстоніі, Латвіі і Літвы.
- 4 верасня: Прынята пастанова Савета Міністраў БССР «Пра ўвекавечанне памяці Францыска Скарыны за мяжой».
- 5 верасня: З’езд народных дэпутатаў СССР прыняў Дэкларацыю праў і свабод чалавека.
- 6 верасня: СССР прызнаў незалежнасць Латвіі, Літвы і Эстоніі.
- 8 верасня: Былая югаслаўская рэспубліка Македонія атрымала незалежнасць.
- 14 верасня: Завяршыўся 48-ы Венецыянскі кінафестываль, «Залатога льва» атрымаў фільм «Урга — тэрыторыя кахання » рэжысёра Мікіты Міхалкова.
- 16 верасня: Утвораны нацыянальны парк «Белавежская пушча».
- 19 верасня: Прыняцце новай назвы краіны — Рэспубліка Беларусь: і дзяржаўных сімвалаў (герба Пагоня і бела-чырвона-белага сцяга).
- 21 верасня: На рэферэндуме ў Арменіі большасць выказалася за выхад са складу СССР.
Кастрычнік
[правіць | правіць зыходнік]- 7 кастрычніка: Ваенна-паветраныя сілы Югаславіі здзейснілі бамбардзіроўку будынку ўрада Харватыі ў Заграбе.
- 18 кастрычніка: Прыняцце Закона аб грамадзянстве Рэспублікі Беларусь
- 27 кастрычніка: Туркменістан абвясціў незалежнасць.
Лістапад
[правіць | правіць зыходнік]- 18 лістапада: Войскі Югаслаўскай народнай арміі авалодалі горадам Вукаварам.
Снежань
[правіць | правіць зыходнік]- 1 снежня:
- Ва Украіне праведзены рэферэндум па пытанні незалежнасці ад СССР, які паказаў 90 % сцвярджальных адказаў.
- На прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне перамогу атрымаў Леанід Краўчук.
- На рэферэндуме ўхвалена незалежнасць самаабвешчанай ПМР.
- 8 снежня:
- Падпісанне ў Віскулях пагаднення аб скасаванні Дамовы аб утварэнні СССР і спыненні яго існавання. Стварэнне СНД.
- На прэзідэнцкіх выбарах у Малдове перамогу атрымаў Мірча Снегур.
- 9 снежня: Плошчы каля Дома ўрада ў Мінску нададзена назва Плошча Незалежнасці.
- 11 снежня: Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь зацвердзіў Палажэнне «Аб Дзяржаўным бела-чырвона-белым сцягу Рэспублікі Беларусь».
- 14 снежня: Створана грамадскае аб'яднанне «Беларускі саюз жанчын».
- 15 снежня: Пачалося вяшчанне Польскага Радыё на беларускай мове.
- 16 снежня: Казахстан абвясціў незалежнасць.
- 21 снежня: Кіраўнікі 11 былых савецкіх рэспублік у Алма-Аце прынялі Дэкларацыю аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў і канстатавалі спыненне існавання СССР.
- 22 снежня: Апошнімі народнымі артыстамі СССР сталі Ала Пугачова і Алег Янкоўскі.
- 24 снежня: Апошняе ўзнагароджанне званнем Героя Савецкага Саюза, ім стаў афіцэр-падводнік Леанід Саладкоў.
- 25 снежня: Міхаіл Гарбачоў пайшоў у адстаўку з пасады Прэзідэнта СССР.
- 27 снежня:
- В'етнам прызнаў незалежнасць Рэспублікі Беларусь.
- Устаноўлены дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Украінай.
- 28 снежня: Беларусь устанавіла дыпламатычныя адносіны з ЗША.
Нарадзіліся
[правіць | правіць зыходнік]- 24 студзеня: Жан Белянюк, украінскі спартсмен і палітык.
- 15 красавіка: Анастасія Віннікава, беларуская спявачка.
Памерлі
[правіць | правіць зыходнік]- 7 студзеня: Кандрат Крапіва, беларускі паэт (нар. 5.3.1896)
- 11 студзеня: Карл Дэйвід Андэрсан, амерыканскі фізік
- 17 студзеня: Улаф V, кароль Нарвегіі
- 30 студзеня: Джон Бардзін, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскіх прэмій па фізіцы (нар. 23.5.1908)
- 9 лютага: Аркадзь Мігдал, савецкі фізік-тэарэтык, акадэмік АН СССР (нар. 11.3.1911)
- 12 сакавіка: Вільям Хайнесен, фарэрскі пісьменнік
- 12 сакавіка: Рагнар Граніт, шведскі нейрафізіёлаг, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне 1967 (нар. 30.10.1900)
- 7 ліпеня: Міхась Рудкоўскі, савецкі беларускі паэт і перакладчык (нар. 17.4.1936)
- 14 ліпеня: Павел Маразенка, савецкі акцёр тэатру і кіно, заслужаны артыст Украінскай ССР (нар. 5.7.1939)
- 30 жніўня: Жан Тэнглі, швейцарскі скульптар
- 3 верасня: Фрэнк Капра, амерыканскі кінарэжысёр
- 7 верасня:Эдвін Макмілан, амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі 1951 (нар.18.9.1907)
- 28 верасня: Майлс Дэйвіс, амерыканскі джазавы музыкант
- 27 кастрычніка: Пейке Кох, нідэрландскі мастак
- 24 лістапада: Фрэдзі Меркуры, англійскі спявак і музыкант, вакаліст рок-гурта «Queen» (нар. 5.9.1946)
- 20 снежня: Гастон Варэнгьен, французскі лінгвіст, эсперантолаг, паэт, перакладчык, публіцыст на мове эсперанта