Перайсці да зместу

Самуэль Морзэ

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Самуэль Морзэ
англ.: Samuel Finley Breese Morse
Імя пры нараджэнні Samuel Finley Breese Morse
Род дзейнасці вынаходнік, фізік, скульптар, мастак, выкладчык універсітэта, фатограф, пісьменнік
Дата нараджэння 27 красавіка 1791(1791-04-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 2 красавіка 1872(1872-04-02) (80 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Jedidiah Morse[d]
Маці Elizabeth Breese Morse[d]
Жонка Sarah Elizabeth Griswold[d]
Дзеці Leila Morse[d], Samuel Arthur Breese Morse, Jr.[d] і Charles Walker Morse[d]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Узнагароды і прэміі
Аўтограф Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Са́муэль Фі́нлі Брыз Мо́рзэ (27 красавіка 1791 — 2 красавіка 1872) — адзін з вынаходнікаў аднадротавага тэлеграфа, адзін са стваральнікаў азбукі Морзэ, мастак.

Дзяцінства і адукацыя

[правіць | правіць зыходнік]

Самуэль Морзэ нарадзіўся ў Чарльзтаўне, Масачусетс у сям'і географа і пастара Джэдзідая Морзэ і Элізабет Эн Фінлі Брыз.[3] Бацька Самуэла быў прапаведнікам кальвінізму і прыхільнікам Федэралісцкай партыі ЗША. Самуэль Морзэ быў выхаваны ў кальвінісцкіх традыцыях, чаму вельмі паспрыяў Джэдзідай, які верыў, што выхаванне мусіла весціся на федэралісцкай глебе, якая захоўвала блізкія да пурытанскіх традыцыі.

Пасля Акадэміі Філіпса (Эндовер, Масачусетс) Самуэль Морзэ паступіў у Ельскі каледж для атрымання дадатковых ведаў у рэлігійнай філасофіі, матэматыцы і конегадоўлі. У каледжы ён наведваў лекцыі па электрычнасці, якія праводзілі Бенджамін Сылмен і Джэрэмі Дэй. Сябе Морзэ забяспечваў сам — карцінамі. Пасля выпуску з Ельскага каледжа быў прыняты ў ганаровае таварыства Фі Бэта Капа.

Хоць Морзэ ў першую чаргу звязваюць са стварэннем коду Морзэ, але ён зрабіў вялікі ўнёсак у вынаходніцтва электрычнага тэлеграфу як сродку сувязі на вялікіх дыстанцыях.

У 1825 годзе нью-ёркскія ўлады далі ўзнагароджанне памерам $1000 на напісанне партрэту Мары-Жозэфа Ляфаета ў Вашынгтоне. Падчас напісання партрэту Морзэ атрымаў ліст ад бацькі і, прачытаўшы толькі радок «Твая любая жонка ачуньвае», адправіўся дамоў у Нью-Гэван, так і ня скончаўшы замову. Але пакуль ён прыехаў, жонка была пахаваная.[4] Засмучаны тым, што ўвесь час ён ня ведаў пра пагаршэньне стану жонкі, ён вырашыў змяніць сваю дзейнасць з мастацтва на стварэнне спосаба хуткай перадачы звестак на вялікай адлегласці.[5]

Падчас марской вандроўкі дадому ў 1832 годзе пазнаёміўся з Чарльзам Томасам Джэксанам, які быў знаёмы з электрамагнетызмам. Назіраючы за эксперымэнтамі Джэксана з электрамагнітам, Морзэ распрацаваў прынцыпы аднадротавага тэлеграфа.

Зноскі

1. а б Staiti P. J. Morse, Samuel F(inley) B(reese) // Grove Art Online / J. Turner[Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2017. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T059745

2. Mabee C. Samuel F.B. Morse // Encyclopædia Britannica

3. Samuel F. B. Morse Архівавана 24 мая 2010.. Праверана 18 чэрвеня 2010. (англ.)
4. Бэліс, Мэры. Timeline: Biography of Samuel Morse 1791—1872(недаступная спасылка), The New York Times Company, 2009 год (англ.)
5. Бэліс, Мэры. The Communication Revolution(недаступная спасылка), The New York Times Company, 2009 год (англ.)