Пётр Пятровіч Пётух
Пётр Пятровіч Пётух | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Міхаіл Чыгір Сяргей Лінг |
||||||
Папярэднік | Альфонс Тышкевіч | ||||||
Пераемнік | Мікалай Дамашкевіч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 лістапада 1950 (74 гады) |
||||||
Нацыянальнасць | беларус | ||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат тэхнічных навук | ||||||
Узнагароды |
|
Пётр Пятро́віч Пё́тух (нар. 3 лістапада 1950 г., в. Вялікія Жаберычы Крупскага раёна Мінскай вобласці) — беларускі дзяржаўны дзеяч, кандыдат тэхнічных навук.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў без адрыву ад вытворчасці Беларускі палітэхнічны інстытут, у 1989 годзе — Мінскую вышэйшую партыйную школу, атрымаўшы адукацыю інжынера-механіка і выкладчыка грамадскіх дысцыплін.
З 1971 па 1978 год працаваў майстрам, тэхнолагам, намеснікам начальніка цэха, начальнікам цэха Барысаўскага завода аўтатрактарнага абсталявання.
Затым — на партыйнай працы: намеснік начальніка аддзела Барысаўскага гаркама КПБ, сакратар парткама прадукцыйнага прадпрыемства «Барысаўдрэў», другі сакратар гаркама. Выбіраўся першым намеснікам старшыні, старшынёй Барысаўскага гарвыканкама.
З 1991 года — намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта БССР па прамысловасці і міжгаліновых вытворчасцях (Дзяржкампрама Беларусі), затым — прэзыдэнт канцэрна «Белместпрам».
У 1994—1998 гадах працаваў старшынёй Мінскага аблвыканкама.
Са снежня 1998 года па жнівень 2004 года кіраваў дзяржаўным прадпрыемствам «Белтрансгаз»[1].
6 кастрычніка 2000 года быў прызначаны прадстаўніком дзяржавы ў ААТ «Белгазпрамбанк».
Быў членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь першага склікання, з’яўляўся членам Камісіі па эканоміцы, бюджэце і фінансах[2].
Тэма кандыдатскай дысертацыі — «Распрацоўка тэхналагічных метадаў павышэння надзейнасці працы доўга эксплуатуючых магістральных газаправодаў газатранспартнай сістэмы Рэспублікі Беларусь»[3].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дачку.
Зноскі
- ↑ Афіцыйны сайт Газпрам Трансгаз Беларусь. Кіраўнікі ў ранейшыя гады
- ↑ Першае скліканне (З 13 студзеня 1997 па 19 снежня 2000 г.) Архівавана 18 жніўня 2020.
- ↑ Разработка технологических методов повышения надежности работы длительно эксплуатируемых магистральных газопроводов газотранспортной системы Республики Беларусь : Автореф. дис. на соиск. учен. степ. канд. техн. наук : 01.04.14 : 05.03.2004 / Петух Петр Петрович ; Нац. акад. наук Беларуси, Гос. научное учреждение "Ин-т тепло и массообмена им. А. В. Лыкова. — Мн., 2004. — 19 с. — Рез. парал.: белорус., рус., англ. — Библиогр.: с. 16 (10 назв.). (руск.)
- Нарадзіліся 3 лістапада
- Нарадзіліся ў 1950 годзе
- Нарадзіліся ў Крупскім раёне
- Выпускнікі БНТУ
- Кандыдаты тэхнічных навук
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Асобы
- Старшыні Мінскага абласнога выканаўчага камітэта
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Старшыні Барысаўскага гарадскога выканаўчага камітэта