Лімонная кіслата
Лімонная кіслата | |
Агульныя | |
---|---|
Хім. формула | C₆H₈O₇ |
Тэрмічныя ўласцівасці | |
Класіфікацыя | |
Рэг. нумар CAS | |
PubChem | |
Рэг. нумар EINECS | 201-069-1 |
SMILES | |
RTECS | GE7350000 |
ChemSpider |
Лімонная (цытрынавая) кіслата (2-гідроксі-1,2,3-прапантрыкарбонавая кіслата, 3-гідроксі-3-карбаксіпентандыёвая) (C6H8O7) — трохасноўная карбонавая кіслата.
Крышталічнае рэчыва белага колеру, тэмпература плаўлення 153 °C. Малекулярная маса 192,13 а.а.м. Добра растваральная ў вадзе, растваральная ў этылавым спірце, маларастваральная ў дыэтылавам эфіры. Слабая трохасноўная кіслата. Солі і эфіры лімоннай кіслаты называюцца цытратамі.
Біяхімічная роля
[правіць | правіць зыходнік]Лімонная кіслата, з'яўляючыся галоўным прамежкавым прадуктам метабалічнага цыклу трыкарбонавых кіслот, іграе важную ролю ў сістэме біяхімічных рэакцый клетачнага дыхання мноства арганізмаў.
Знаходжанне ў прыродзе
[правіць | правіць зыходнік]Рэчыва надзвычай распаўсюджана ў прыродзе: змяшчаецца ў ягадах, пладах цытрусавых, ігліцы, сцёблах махоркі, асабліва шмат яе ў кітайскім лімонніку і недаспелых лімонах.
Атрыманне
[правіць | правіць зыходнік]Упершыню лімонная кіслата была выдзелена ў 1784 годзе з соку недаспелага лімона шведскім аптэкарам Карлам Шэеле. У прамысловасці кіслаты атрымліваюць лімоннакіслым браджэннем глюкозы пад уплывам грыбкоў цытраміцэтаў[1]. Таксама лімонную кіслату вылучаюць з расліннай сыравіны — лісця махоркі, сцёблаў бавоўны[1].
Зноскі
- ↑ а б Хімічны слоўнік навучэнца: Дапам. для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 139. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 261. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Хімічны слоўнік навучэнца: Дапаможнік для вучняў / Б. Н. Качаргін, В. М. Макарэўскі, Л. Я. Гарнастаева, В. С. Аранская. — Мн.: Народная асвета, 2003. — С. 139. — 287 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-12-0621-8.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)
- Інфармацыя на сайце ХиМиК.ру (руск.)