Глеб Анатолевіч Отчык
Глеб Анатолевіч Отчык | |
---|---|
Дата нараджэння | 20 чэрвеня 1983 (41 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Анатоль Уладзіміравіч Отчык |
Маці | Таццяна Іванаўна Отчык |
Род дзейнасці | мастак у галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва |
Месца працы | |
Вучоба | |
Уплыў | Віктар Уладзіміравіч Альшэўскі |
Член у | |
Прэміі | |
Узнагароды |
Глеб Анатолевіч Отчык (нар. 20 чэрвеня 1983, г. Гомель) — беларускі мастак манументальна-дэкаратыўнага мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 20 чэрвеня 1983 года ў Гомелі[1] ў сям’і мастакоў Анатоля і Таццяны Отчыкаў.
Скончыў у 2007 годзе аддзяленне манументальна-дэкаратыўнага жывапісу Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. Вучыўся ў Віктара Альшэўскага. У 2018 годзе прайшоў павышэнне кваліфікацыі па педагагічнай дзейнасці ў Беларускім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя Максіма Танка[1].
З 2009 года выкладае на кафедры малюнка, жывапісу і скульптуры Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў, з 2019 года дацэнт[1].
Удзельнік мастацкіх выставак з 1998 года, у тым ліку 121 рэспубліканскай, 58 міжнародных, 10 персанальных выставак. З 2013 года арганізатар і ўдзельнік, куратар 36 міжнародных пленэраў з удзелам калегаў з Расіі[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 2008 года, з 2019 года старшыня. Ганаровы замежны член Расійскай акадэміі мастацтваў (2022)[1].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Асноўныя працы ў станковым жывапісе: «Браслаўскія легенды», «Неспадзяваная сустрэча», «Падарожжа чырвонага», «Песня пра зубра», «З глыбіні стагоддзяў». Мярод манументальных твораў афармленне адной з зал Палаца Незалежнасці ў Мінску (2013), роспіс храма ў гонар Святых Казьмы і Даміяна ў вёсцы Вішнева Мінскай вобласці (2014—2015, у суаўтарстве), мастацкае афармленне Пасольства Казахстана ў Рэспубліцы Беларусь і Пасольства Рэспублікі Беларусь у Азербайджане (2016), дэкаратыўны рэльеф у Рэспубліканскім клінічным медыцынскім цэнтры Кіраўніцтва справамі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2017), мастацкае афармленне экспазіцыйных зал Слуцкага краязнаўчага музея (2018), стварэнне архітэктурна-мастацкага рашэння новага будынка Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь (2019), выкананне эскізаў і аўтарскі кантроль за дэкарыраваннем у тэхніцы сграфіта пры рэканструкцыі Старога замка ў Гродне (2020—2021)[1].
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Беларусі, Нацыянальным цэнтры сучаснага мастацтва Беларусі, Музеі гісторыі Мінска, Гомельскім палацава-паркавым ансамблі, Слуцкім краязнаўчым музеі, музеі Казахскай Народнай Рэспублікі[1].
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Лаўрэат Першай нацыянальнай прэміі ў галіне манументальна-дэкаратыўнага мастацтва (2014), лаўрэат спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва (2015), лаўрэат Еўразійскай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2016), лаўрэат Нацыянальнай прэміі ў галіне выяўленчага мастацтва (2017, 2023[2]), узнагароджаны медалём Францыска Скарыны (2021)[1].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Глеб Анатолевіч Отчык на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Нарадзіліся 20 чэрвеня
- Нарадзіліся ў 1983 годзе
- Нарадзіліся ў Гомелі
- Выкладчыкі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Выпускнікі Беларускай акадэміі мастацтваў
- Члены Беларускага саюза мастакоў
- Лаўрэаты Спецыяльнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь дзеячам культуры і мастацтва
- Узнагароджаныя медалём Францыска Скарыны
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Ганаровыя замежныя члены Расійскай акадэміі мастацтваў
- Мастакі-манументалісты Беларусі