Перайсьці да зьместу

Tyrrell P34

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Tyrrell P34
Джодзі Шэктэр за стырном P34 мадэлі 1976 року
Джодзі Шэктэр за стырном P34 мадэлі 1976 року
Джодзі Шэктэр за стырном P34 мадэлі 1976 року
Катэгорыя Формула-1
Канструктар Tyrrell Racing Organisation
Дызайнэр(ы) Дэрэк Гарднэр
Папярэднік 007
Наступнік 008
Тэхнічныя характарыстыкі
Шасі алюмінавы манакок
пярэдняя двухвільчастая(d), сьпіральна-спружынныя амартызатары, стабілізатар падвескі
задняя двухвільчастая, радыяльныя штангі, сьпіральна-спружынныя амартызатары, стабілізатар падвескі
Колавая каляіна
  • пярэдняя: 1234 мм
  • задняя: 1473 мм
Колавая база 2453 мм
Рухавік Ford-Cosworth DFV 2993 см³ 90° V8 БН пасярэдзіне, уздоўж
Трансьмісія Hewland FG400
  • 1976: 5-хуткасная
  • 1977: 6-хуткасная
мэханічная дыфэрэнцыял ZF
Маса
Паліва Elf
Шыны Goodyear
Гісторыя спаборніцтваў
Каманды Elf Team Tyrrell
Гоначнікі
Дэбют Гран-пры Гішпаніі 1976 году
ГонкіПерамогіПодыюмыПоўлыНай. колы
3011413
Камандныя чэмпіёнствы 0
Кубкі канструктараў 0
Асабістыя чэмпіёнствы 0
N.B. Калі не пазначана іншае, усе зьвесткі тычацца
толькі Гран-пры Чэмпіянату сьвету Формулы-1.

Tyrrell P34 (па-беларуску: Тырэл П34), папросту «шасьціколавік» — гоначны аўтамабіль Формулы 1, распрацаваны галоўным дызайнэрам каманды Дэрэкам Гарднэрам[1]. Вылучаўся сваімі чатырма пярэднімі коламі 10-цалевага дыямэтру (254 мм), дзякуючы чаму ўвайшоў у гісторыю аўтаспорту як прадстаўнік адной з самых радыкальных распрацовак[2]. P34 удзельнічаў у сэзоне Формулы 1 1976 року[1]. Пасьля ягонага посьпеху іншыя каманды таксама заняліся ўласнымі шасьціколавымі распрацоўкамі. Аднак у правілы гонак была ўнесеная забарона на ўдзел нечатырохколавых аўтамабіляў, і іншыя каманды ня мелі падобных балідаў.

У сярэдзіне 1970-х у правілы было ўнесенае абмежаваньне максымальнай шырыні пярэдняга крыла 1,5 м. З улікам месца, патрэбнага для ног пілёта, рулявога мэханізму, падвескі і пярэдніх колаў, атрымлівалася, што колы мелі выступаць вышэй і шырэй за краі крылаў. Таму распрацоўнікі P34 вырашылі паставіць колы такога памеру, каб тыя маглі цалкам зьмясьціцца за крылом. Гэта б зьменшыла агульнае церце (што павялічыла б хуткасьць на простых адцінках) і дазволіла б паступленьне чысьцейшага паветра да задняга крыла[3].

Аднак з улікам абмежаваньняў давялося зрабіць гэтыя колы дыямэтрам 10 цаляў (254 мм). Ад гэтага плошча судакрананьня з зямлёй аказалася надта маленькай для надзейнага кіраваньня ў паваротах, таму было вырашана паставіць замест двух колаў чатыры. Да таго ж іхняе выкарыстаньне павялічвала тармазную плошчу. Аднак паўсталі іншыя праблемы: складанейшы рулявы мэханізм і фізычна большая сыстэма падвескі. Ускладненьне кіраваньня было вырашана далучэньнем да стырна толькі пярэдняй пары колаў; другую пярэднюю пару злучылі з першай пры дапамозе кутняй корбы(d).

Новы дызайн быў прадстаўлены ў верасьні 1975 року, а першая паездка адбылася на Сыльвэрстоўне ў кастрычніку. Пасьля выпрабаваньняў каманда «Тырэл» вырашыла сабраць яшчэ два такія асобнікі з большай колавай базай для наступнага сэзону[3].

Патрык Дэпае і Эмэрсан Фітыпальдзі на Гран-пры Нідэрляндаў 1976 году

Першай гонкай Tyrrell P34 стала Гран-пры Гішпаніі 1976 году, і абодва пілёты: Джодзі Шэктэр і Патрык Дэпае — паказалі добрыя вынікі. На Гран-пры Швэцыі яны ўвогуле фінішавалі на першых двух месцах, і Шэктэр увайшоў у гісторыю як адзіны пілёт-пераможца гонкі на шасьціколавым аўтамабілі. На простых адцінках і доўгіх паваротах машына паказвала добрыя вынікі, аднак на пакручастых паваротах счапленьне вагалася праз тое, што адно зь пярэдніх колаў магло кранацца трасы, а другое з таго ж боку — не.

З 1977 року на замену Шэктэру прыйшоў Роні Пэтэрсан, і P34 быў прыстасаваны пад ягоны рост і лепшую аэрадынаміку. P34B стаў шырэйшым і цяжэйшым і, хоць Пэтэрсан з Дэпае паказалі некаторыя шматабяцальныя вынікі, стала зразумела, што аўтамабіль стаў горшы за папярэдніка. Тырэл назваў прычынай павелічэньне масы, ад чаго зьявілася большая нагрузка на тармазы і яшчэ горшае праходжаньне паваротаў[3]; іншыя вінавацілі «Goodyear» у няздольнасьці распрацаваць прыдатныя малыя пярэднія шыны[1].

У канцы 1977 року Тырэл прадставіў аўтамабіль на наступны сэзон са звычайнай колькасьцю колаў.

  1. ^ а б в Six appeal — 6 fascinating facts about Tyrrell’s six-wheeler formula1.com Праверана 28 September 2018 г.
  2. ^ Covini’s six wheeled sports-car; Tyrrell P34 (inspiration) // Gizmag Праверана 2008-12-13 г.
  3. ^ а б в Are Four Wheels Enough? // Car Classics. — С. 18—24.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]