Nokia 8800
Nokia 8800 | |
Nokia 8800 | |
Вытворца | Nokia |
---|---|
Дыяпазоны частасьцяў | GSM 900, GSM 1800, GSM 1900 |
Дата выпуску | 2005 |
Папярэднік | Nokia 8910 |
Тып корпусу | рассоўны |
Маса | 134 г |
Памеры | 107×45×16,5 мм, 67 см³ |
Пярэдняя камэра | 0,50 млн пікс. |
Інтэрфэйсы | Bluetooth |
Nokia 8800 — іміджавы мабільны тэлефон, які прыйшоў на зьмену Nokia 8910i. Вырабляецца па ODM-кантракце карпарацыяй BenQ. Корпус зроблены зь нержавеючай сталі, а ахоўнае шкло экрана з устойлівага да драпінаў матэрыялу. Існуюць таксама мадыфікацыі — Nokia 8800 Sirocco Gold і Nokia 8800 Sirocco Edition, а таксама Nokia 8800 Royal Edition.
Nokia 8800 Royal Edition пераліваецца 1160 дыямэнтамі, разьмешчанымі на гранях тэлефона, у той час як пярэдняя і задняя паверхні пакрытыя плацінавымі пласьцінкамі. Плянуецца прадаць усяго 50 мадэляў. Аб кошце кампанія не паведамляе.
Тэхнічныя характарыстыкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя характарыстыкі | |
---|---|
Дата выхаду на рынак | 2005 г. (2-і квартал) |
Дыяпазоны частасьцяў | GSM 900, GSM 1800, GSM 1900 |
SAR | 0,5 Вт/кг |
Памеры й вага | |
Вага | 134 г |
Памер | 107×45×16,5 мм (мін. таўшчыня дасягае 15 мм) |
Аб’ём | 67 см³ |
Канструкцыя | |
Тып корпусу | рассоўны |
QWERTY-клявіятура | не |
Канструкцыя | джойсьцік |
Антэна | убудаваная |
Зьменнныя панэлі | не |
Варыянты колеру корпусу | сталёвы (серабрысты), чорны |
Матэрыял корпусу | мэтал (нержавеючая сталь) |
Званкі | |
Тып мэлёдыяў | 64-галосная паліфанія, MP3-мэлёдыі |
Вібразванок | ёсьць |
Сувязь | |
Інтэрфэйсы | Bluetooth, Стэрэа Bluetooth (A2DP) |
Доступ у інтэрнэт | WAP 2.0, GPRS сlass 8 (4down 1up, 5max), EDGE, POP/SMTP-кліент |
Сынхранізацыя з кампутарам | ёсьць |
Паведамленьні | |
Дадатковыя функцыі SMS | увод тэксту са слоўнікам (T9 Text Input®) |
MMS | ёсьць |
Іншыя функцыі | |
Гучная сувязь (убудаваны дынамік) | ёсьць |
Экран | |
Тып экрана | TFT экран, 262 144 колераў |
Памер экрана | 208x208 пікс. |
Мультымэдыйныя магчымасьці | |
Убудаваная фотакамэра | 800×600 (SVGA), 0,5 млн. пікс., лічбавы zoom 8 X |
Запіс відэаролікаў | 176×144, 15 кадраў за сэкунду |
Аўдыё | FM-радыёпрымач, падтрымка гукаў у фармаце MP3 |
Дыктафон | не |
Гульні | ёсьць |
Java-прыкладаньні | ёсьць (MIDP 2.0) |
Аб’ём убудаванай памяці | 64 Мб (NAND-тыпу) |
Акумулятар | |
Тып акумулятара | Li-Ion (BL-5X) |
Ёмістасьць акумулятара | 600 мАг |
Час гутаркі | 1 гадз 30 хвіл — 3 гадз |
Час чаканьня | 192 гадз |
Запісная кніжка і арганайзэр | |
Запісная кніжка ў апараце | няма дадзеных |
Арганайзэр | будзільнік, калькулятар, плянавальнік задачаў |
Дадатковая інфармацыя | |
Камплектацыя | тэлефон, акумулятар (2 шт.), зарадная прылада, гарнітура HS-15, настольная зарадная прылада DT-8, дыск з ПЗ, чахол CP-35, інструкцыя |
Асаблівасьці | сталёвы корпус, спэцыяльны трывалы матэрыял дысплея, устойлівы да ўдараў і драпін; эксклюзіўная аўдыё-начыньне кампазытара Руічы Сакамота |
Nokia 8800 Sirocco Gold і Nokia 8800 Sirocco Edition
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Nokia 8800 Sirocco Gold і Nokia 8800 Sirocco Edition адрозьніваюцца ад Nokia 8800 палепшанай фотакамэрай (разрозьненьне 2 Мп замест 0,5 Мп), аб’ёмам энэрганезалежнай памяці (128 Мб замест 64 Мб), а таксама больш трывалай батарэяй[1].
Nokia 8800 Arte
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Існуе таксама прэміюм-варыянт тэлефонта — Nokia 8800 Arte.
Мадыфікацыі тэлефона:
- Nokia 8800 Sapphire Arte — адрозьніваецца ад 8800 Arte толькі наяўнасьцю сапфіравай цэнтральнай клявішай
- Nokia 8800 Carbon Arte — адрозьніваецца ад 8800 Arte і 8800 Sapphire Arte большым аб’ёмам энэрганезалежнай памяці, 4 Гб у адрозьненьне ад 1 Гб, і лепшай якасьцю відэа
- Nokia 8800 Gold Arte — адрозьніваецца ад 8800 Carbon Arte наяўнасьцю рассоўнага мэханізма, дэталямі зь нержавеючай сталі і аздабленьнем з 18-каратнага золата і скуры, а таксама прысутнічае эксклюзіўнае гукавое афармленьне.
Адмысловае пакрыцьцё абараняе ад адбіткаў пальцаў, памяншае забруджваньне мэталу і шкла. Падтрымлівае функцыю Tap-for-time — уладальніку досыць пастукаць пальцам два разы па дысплеі для таго, каб на ім зьявіліся гадзіньнікі. Мэханізм выключэньня гуку Turn-to-mute — таксама фірмовая рыса ўсіх прыладаў сэрыі. Ён дазваляе адключыць гук уваходнага выкліку проста перавярнуўшы тэлефон дысплеем уніз.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Агляд Nokia 8800 Sapphire Arte: важкі твор мастацтва
- Апісаньне на сайце Nokia (анг.) Архіўная копія
- Апісаньне на сайце onliner.by (рас.)